Мары Эдм Патрыс Марыс дэ Мак-Маго́н (, , замак Сюлі, Францыя — , Францыя) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Францыі. Нашчадак старажытнага ірландскага роду. Маршал Францыі (1859).
Біяграфія Скончыў Сен-Сірскую ваенную школу ў 1827 годзе.
З 1830 года ўдзельнічаў у заваяванні Алжыра. У Крымскую вайну 1853—1856 дывізія Мак-Магона 8 верасня 1855 года авалодала пад Севастопалем Малахавым курганам, што прадвызначыла падзенне горада.
Удзельнік аўстра-італа-французскай вайны 1859.
У 1864—1870 гадах генерал-губернатар Алжыра.
У час франка-прускай вайны 1870—1871 няўдала камандаваў арміяй, разам з якой трапіў у палон да германскіх войскаў пасля паражэння пад Седанам (1870). Пасля вяртання з палону камандуючы арміяй, якая задушыла Парыжскую камуну 1871.
Прэзідэнт французскай рэспублікі ў 1873—1879 гадах. У 1877 годзе ўдзельнічаў у падрыхтоўцы няўдалай спробы манархічнага дзяржаўнага перавароту. У студзені 1879 года датэрмінова пайшоў у адстаўку.
Літаратура
Спасылкі
http://www.limerick.com/history/marshallmcmahon.html
Катэгорыя:Прэзідэнты Францыі Катэгорыя:Маршалы Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання Катэгорыя:Манархісты Францыі