thumb|200px|Класічныя межы Бермудскага трохвугольніка Бермудскі трохвугольнік — раён у Атлантычным акіяне, у якім нібыта адбываюцца таямнічыя знікненні марскіх і паветраных суднаў. Раён абмежаваны лініямі ад Фларыды да Бермудскіх астравоў, далей да Пуэрта-Рыка і назад да Фларыды праз Багамы. Аналагічны «трохвугольнік» у Ціхім акіяне называюць Д'ябальскім.
Раён з'яўляецца вельмі складаным для навігацыі: тут вялікая колькасць водмелей, часцяком зараджаюцца цыклоны і штормы. Вылучаюцца розныя гіпотэзы для тлумачэння загадкавых знікненняў у гэтай зоне: ад незвычайных з'яў надвор'я да выкраданняў іншапланетнікамі або жыхарамі Атлантыды. Скептыкі сцвярджаюць, аднак, што знікненні суднаў у Бермудскім трохвугольніку адбываюцца не часцей, чым у іншых рэгіёнах сусветнага акіяна, і тлумачацца натуральнымі прычынамі. Такога ж меркавання прытрымліваецца Берагавая ахова ЗША і страхавы рынак Lloyd's.
Гл. таксама
Звяно 19
Літаратура The Bermuda Triangle, Charles Berlitz. ISBN 0-385-04114-4 The Bermuda Triangle Mystery Solved (1975). Lawrence David Kusche. ISBN 0-87975-971-2
Спасылкі
База звестак выбраных справаздач і запытаў. Берагавая ахова ЗША Містыка Бермудскага трохвугольніка. Gian Quasar
Катэгорыя:Неакадэмічныя напрамкі даследаванняў Катэгорыя:Анамальныя зоны Катэгорыя:Атлантычны акіян Катэгорыя:Гарадскія легенды