Пустазе́лле, пустазельныя расліны — расліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы.
Пустазеллю ўласцівы вялікая пладавітасць, непатрабавальнасць да якасці глебы і кліматычных умоў. Пустазелле пагаршае ўмовы развіцця культурных раслін, зніжае ураджай і яго якасць, перашкаджае эфектыўнаму выкарыстанню сельскагаспадарчых машын, спрыяе пашырэнню шкоднікаў, змяншэнню прапускной здольнасці меліярацыйных сістэм і інш. Многія з пустазельных раслін ядавітыя.
Мяжа паміж пустазельнымі і культурнымі раслінамі дастаткова ўмоўная. Напрыклад, сланечнік у выпадку асыпання вялікай колькасці насення на глебу, можа засмеціць пасевы азімай пшаніцыСмирнов Б. М. Сорные растения // Вялікая савецкая энцыклапедыя . Некаторыя пустазельныя расліны (напрыклад, васілёк сіні) не сустракаюцца па-за межамі аграбіяцэнозаў.
Паводле месца росту пустазелле падзяляецца на раллёвае (сегетальнае), смеццевае (рудэральнае), пустазелле прыродных угоддзяў.
На тэрыторыі Беларусі вядомы каля 300 відаў пустазелля. Найбольш пашырана аднагадовае (лебяда белая, свінакроп палявы, пупок палявы, зоркаўка сярэдняя і інш.) і шматгадовае (пырнік паўзучы, асот палявы, бярозка палявая, шчаўе конскае і інш.)
Барацьба з пустазеллем У мэтах барацьбы з пустазеллем выкарыстоўваюць сістэму мерапрыемстваў, у склад якой уваходзяць агратэхнічныя (севазварот, своечасовая апрацоўка глебы і пасеваў, своечасовая сяўба і ўборка ўраджаю, мульчыраванне глебы), хімічныя (апрацоўка гербіцыдамі), карантынныя, кантроль за якасцю і чысцінёй насення і інш.
Літаратура
Спасылкі Смирнов Б. М. Сорные растения // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Расліны Катэгорыя:Раслінаводства Катэгорыя:Аграномія