Парыя (; ) — заліў Карыбскага мора, абмежаваны берагам Венесуэлы, уключаючы паўвостраў Парыя, і востравам Трынідад. Злучаны пралівам Бокас-дэль-Драгон з астатняй часткай Карыбскага мора, а пралівам Бока-дэ-ла-С’ерпэ — з пралівам Калумба, які выходзіць у Атлантычны акіян.

Плошча 7800 км², глыбіня да 22 м. Для заліва характэрныя моцныя (больш за 3,5 км/г) прыліўныя цячэнні.

Быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам.

Катэгорыя:Залівы Венесуэлы Катэгорыя:Геаграфія Трынідада і Табага Катэгорыя:Залівы Карыбскага мора