У камп’ютарнай архітэктуры — 16-разрадныя цэлыя лікі, адрасы памяці, ці іншыя тыпы даных памерам 16 біт (2 актэты). Шаснаццацібітныя ЦПП і АЛП — архітэктуры, заснаваныя на рэгістрах і шынах дадзенага памеру. 16-біт — таксама назва пакалення камп’ютараў, калі шаснаццацібітныя працэсары былі стандартнымі. Шаснаццацібітныя сістэмы могуць адрасаваць да 16 МБ АЗП пры наяўнасці 24-бітнай шыны памяці, як, напрыклад, Intel 386SX.

Шаснаццацібітная архітэктура

HP BPC, прэзентаваны ў 1975 годзе, быў першым 16-бітным мікрапрацэсарам у свеце. Вядомыя 16-бітныя працэсары уключаюць PDP-11, Intel (мадэлі з 8086 па 80386 SX уключна) і WDC 65C816. Intel 8088 быў праграмна-сумяшчальным з Intel 8086, і меў 16-бітныя інструкцыі, хоць яго вонкавая шына была 8-бітная. Іншыя вядомыя 16-бітныя працэсары ўключаюць Texas Instruments TMS9900 і Zilog Z8000.

16-разрадны цэлы лік можа захоўваць 216 (ці 65 536) унікальных значэнняў. У бяззнакавым прадстаўленні, гэта значэнні цэлых лікаў ад 0 да 65535; з ужываннем «пашырэння да двух» дыяпазон магчымых значэнняў: ад −32768 да 32767. Такім чынам, працэсары з 16-разраднай адрасацыяй памяці могуць атрымаць прамы доступ 64 KB адрасавальнай памяці.

16-бітныя працэсары былі амаль цалкам выціснуты ў індустрыі персанальных камп’ютараў, але па-ранейшаму ўжываюцца ў самых разнастайных убудаваных прыладах. Напрыклад, 16-бітны працэсар XAP ужываецца ў шматлікіх ASIC.

Спіс 16-бітных працэсараў (няпоўны) Data General Nova Digital Equipment Corporation PDP-11 LSI-11 EnSilica eSi-1600 General Instrument General Instrument CP1600 National Semiconductor IMP-16 NEC V20/V30 Seiko Epson EPSON S1C17 family Texas Instruments Texas Instruments TMS9900 MSP430 Intel Intel 8086/Intel 8088 Intel 80186/Intel 80188 Intel 80286 Intel MCS-96 Infineon XE166 family C166 family C167 family Zilog Zilog Z8000 Freescale Freescale 68HC12 Freescale 68HC16 Western Digital MCP-1600 Western Design Center WDC 65816/65802

Катэгорыя:Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі Катэгорыя:Адзінкі даных Катэгорыя:Архітэктура камп’ютараў