Фрэдэрык Туорт (, , Камберлі, Англія — ) — англійскі мікрабіёлаг, які быў першаадкрывальнікам ў 1915 годзе бактэрыяфагаў (вірусаў, якія паражаюць бактэрыі).Keen, E. C. (2012). «Phage Therapy: Concept to Cure». Frontiers in Microbiology 3. doi:10.3389/fmicb.2012.00238

Біяграфія Атрымаў медыцынскую адукацыю ў бальніцы Сент-Томас (1900) і ў 1901—1902 гадах працаваў там жа.

У 1902—1909 гадах памочнік бактэрыёлага Лонданскай бальніцы.

З 1909 года дырэктар Браўнаўскага ветэрынарнага інстытута і прафесар бактэрыялогіі Лонданскага універсітэта.

Аўтар навуковых прац па культываванні мікраарганізмаў. Першым (1908) ужыў селектыўны метад для атрымання чыстай культуры бактэрый. Упершыню ў 1912 годзе вызначыў сумесна з Дж. Інгрэмам неабходнасць для росту некаторых мікраарганізмаў фактара роста (вітаміна K). У 1915 годзе апісаў разбурэнне гнойнага стафілакока перавіваемым фільтруючымся агентам. Тым самым ён упершыню адкрыў вірус бактэрый, названы ў 1917 годзе Ф. Д’Эрэлем бактэрыяфагам.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1929).

Літаратура Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.

Катэгорыя:Вірусолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бактэрыёлагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства