Ту́лава — вадасховішча ў Беларусі, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці каля вёскі Тулава.

Вадасховішча створана ў 1983 годзе ў пойме ракі Віцьба на месцы возера Тулава ў мэтах арашэння зямель і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,39 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12 м. Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 1,7 м.

У месцах магчымага пераліву вады з вадасховішча ў Віцьбу пабудаваны ахоўныя дамбы агульнай даўжынёй 400 метраў.

На паўночным беразе вадасховішча батанічны заказнік «Тулаўскі»Код САТО 2212903005.

Літаратура

— С. 23—24.

Спасылкі Ахоўваемыя тэрыторыi Вiцебскага раёна Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Вадасховішчы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Віцебскага раёна