thumb|right|250px|Пісьмо цару Лагаша (2400 да н.э.) Шуме́рская мо́ва — мова старажытных шумераў, на якой размаўлялі ў Паўднёвым Міжрэччы ў IV—III тысячагоддзях да н.э. Каля 2000 г. да н.э. шумерская мова была выцеснена акадскай мовай з гутарковай гаворкі, але працягвала выкарыстоўвацца ў якасці мовы рэлігіі, адміністрацыі і навучання аж да пачатку нашай эры. Запісваўся клінапісам, які шумеры і вынайшлі. Прадстаўлена ў першую чаргу рэлігійнай, гаспадарчай і юрыдычнай літаратурай. Была адкрыта і расшыфравана ў XIX стагоддзі. Генетычныя сувязі не ўстаноўленыДьяконов И. М. Шумерский язык // Лингвистический энциклопедический словарь..

Рэканструкцыя фанетыкі ўскладняецца асаблівасцямі клінапіснай графікі. З'яўляецца аглютынатыўнай і эргатыўнай мовай. Дзеяслоў мае мноства прэфіксаў ладу і арыентацыі ў прасторы, але не мае катэгорыі часу. Звычайны парадак слоў — SOV (дзейнік — дапаўненне — выказнік).

Літаратура Канева И. Т. Шумерский язык. — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2006. — ISBN 5-85803-302-8 Канева И. Т., Козлова Н. В., Визирова Е. Ю. Шумерский язык / Языки мира. Древние реликтовые языки Передней Азии. — М.: Academia, 2010. — ISBN 978-5-87444-346-7 Edzard D. O. Summerian Grammar. — Leiden-Boston: Brill, 2003. — ISBN 90-04-12608-2 Hayes J. L. A Manual of Sumerian Grammar and Texts. — Malibu: Undena Publications, 1990. Thomsen M.-L. The Sumerian Language. — Copenhagen: Akademisk Forlag, 1984. — ISBN 87-500-3654-8

Спасылкі

Sumerian Lexicon - Electronic Search

Катэгорыя:Ізаляты Еўразіі Катэгорыя:Старажытныя мовы Блізкага Усходу Катэгорыя:Шумер