Ла-Рашэль () — партовы горад на захадзе Францыі на ўзбярэжжы Біскайскага заліва ў рэгіёне Новая Аквітанія.

Геаграфія Ла-Рашэль з’яўляецца сталіцай дэпартамента Прыморская Шаранта і важным гандлёвым цэнтрам на атлантычным узбярэжжы Францыі. Адлегласць да Парыжа складае прыкладна 480 км. У Ла-Рашэлі пражываюць 77 тысяч жыхароў.

Гісторыя thumb|left|250px|Старая гавань Ла-Рашэлі Ла-Рашэль была заснавана ў X стагоддзі. У XII і XIII стагоддзі была важным горадам у сетцы ордэна тампліераў, якія пабудавалі ў ёй вялікі порт. Па сённяшні дзень у Ла-Рашэлі існуе rue des Templiers, вуліца тампліераў. Да XV стагоддзя горад заставаўся самым буйным портам Францыі на атлантычным узбярэжжы. Гандаль вёўся першым чынам віном і соллю. У эпоху Адраджэння Ла-Рашэль адкрыта прыняла ідэі Рэфармацыі і з 1568 года стала цэнтрам гугенотаў, што падарыла гораду недоўгачасовы перыяд росквіту і міру. У 1622 годзе герцаг дэ Гіз знішчыў флот Ла-Рашэлі, які знаходзіўся пад камандаваннем Жана Гітана.

Пасля таго, як салдаты Ла-Рашэлі 10 верасня 1627 года выступілі ў баі супраць каралеўскіх французскіх войскаў, кароль Людовік XIII загадаў пачаць аблогу Ла-Рашэлі, якая скончылася яе ўзяццем у 1628 годзе, а таксама новым пераследам гугенотаў, які дасягнуў піку ў адмене Нанцкага эдыкта Людовікам XIV. Шматлікія гугеноты беглі з краіны і заснавалі ў 1689 годзе ў Паўночнай Амерыцы горад Нью-Рашэл. У эпоху каланіялізму Ла-Рашэль адыгрывала важную ролю ў гандлі паміж Афрыкай, Паўночнай Амерыкай і Еўропай.

Падчас Другой сусветнай вайны немцы пабудавалі каля Ла-Рашэлі бункер для падводных лодак, захаваны да сённяшніх дзён. З-за моцнага супраціву захопнікаў, Ла-Рашэль стала апошнім вызваленым горадам Францыі. Нямецкі камендант здаўся толькі апоўначы 8 мая 1945 года.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя выхадцы Ла-Рашэлі Эмэ Банплан (1773—1858) — знакаміты географ і батанік; Адольф Вільям Бугро (1825—1905) — французскі жывапісец эпохі ампіру, майстар акадэмічнага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмічнага жывапісу, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў сцянныя роспісы і партрэты; Жан Дзювіньё (1921—2007) — сацыёлаг, антраполаг, драматург і журналіст; Бернар Жырадо (1947—2010) — акцёр і рэжысёр; Гі Ларош (1921—1989) — мадэльер, заснавальнік аднайменнай кампаніі.

Ла-Рашэль у мастацтве Горад вядомы дзякуючы раману Аляксандра Дзюма «Тры мушкецёры», героі якога ўдзельнічаюць у аблозе Ла-Рашэлі (глава XI). Порт Ла-Рашэлі паслужыў месцам здымкі фільмаў «Лодка» () Вольфганга Петэрсена і «Шукальнікі страчанага каўчэга» Стывена Спілберга. У Ла-Рашэлі адбываецца дзеянне рамана Жоржа Сіменона «І ўсёткі ляшчына зелянее». Аблога Ла-Рашэлі таксама апісана ў аповесці Праспера Мерымэ «Хроніка часоў Карла IX» У гульні «Commandos 2: Men of Courage» у місіях «Ноч ваўкоў» і «Нямыя забойцы» ўсе дзеянні адбываліся на нямецкай базе для падлодак у Ла-Рашэлі.

Спасылкі www.larochelle.fr

Катэгорыя:Гарады Новай Аквітаніі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Прыморская Шаранта Катэгорыя:Населеныя пункты кельцкай Галіі Катэгорыя:Парты Францыі Катэгорыя:Парты Атлантычнага акіяна