Барабуду́р (, ) — будыйская ступа і звязаны з ёй храмавы комплекс традыцыі будызму махаяны, збудаваныя ў IX стагоддзі. Помнік размешчаны ў рэгенцтве Магеланг, недалёка ад аднайменнага горада, у правінцыі Цэнтральная Ява, Інданезія. Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Храм, пабудаваны з андэзітападобнага шэрага каменя, складаецца з дзевяці ярусаў, шэсць з якіх квадратныя, а тры — круглыя, увянчаныя вялікім цэнтральным купалам. Упрыгожаны 2672 барэльефнымі панэлямі і першапачаткова 504 статуямі Буды. Цэнтральны купал акружаны 72 статуямі Буды, кожная з якіх сядзіць пад рашэцістымі ўзорыстымі ступамі. Помнік вядзе паломнікаў па шырокай сістэме лесвіц і калідораў з 1460 апавядальнымі барэльефнымі панэлямі на сценах і балюстрадах. Барабудур валодае адной з самых шырокіх калекцый будыйскіх барэльефаў у свеце.

Пабудаваны ў часы праўлення дынастыі Шайлендра паміж 750 і 850 гадамі, дызайн храма прытрымліваецца яванскага будыйскага дойлідства, якое спалучае ў сабе інданезійскую традыцыю пакланення продкам і будыйскую канцэпцыю дасягнення нірваны. Помнік з’яўляецца свяцілішчам Буды і , а будысты Інданезіі адзначаюць у гэтым помніку свята .

У мінулым Барабудур быў закінуты пасля заняпаду царстваў на Яве ў XIV стагоддзі і звароты яванцаў у іслам. Затым пераадкрыты еўрапейцамі ў 1814 годзе ў асобе , тагачаснага , якому мясцовыя жыхары распавялі пра месцазнаходжанне забытага свяцілішча. З тых часоў Барабудур удалося захаваць дзякуючы некалькім рэстаўрацыям. Найбуйнейшы рэстаўрацыйны праект быў завершаны ў 1983 годзе ўрадам Інданезіі сумесна з ЮНЕСКА.

Барабудур прызнаны найбуйнейшым будыйскім храмам у свеце і нараўне з Паганам у М’янме і Ангкор-Ватам у Камбоджы лічыцца адным з найвялікшых археалагічных помнікаў Паўднёва-Усходняй Азіі і адной з найважнейшых будыйскіх святынь. Сярод Барабудур з’яўляецца самым наведвальным помнікам.

Этымалогія

У інданезійскай мове старажытныя храмавыя збудаванні, уключаючы Барабудур, абагульнена называюцца «чандзі» (candi). Гэтае паняцце таксама дастасоўна да іншых гістарычных пабудоў, такіх як брамы і лазні. Што да паходжання самой назвы «Барабудур» існуе некалькі тлумачэнняў: назва з’яўляецца словазлучэннем: «бора» ў значэнні «вялікі» і «будур» — вытворнае ад «Буда»; нідэрландскі навуковец Й. Л. Моенс прыводзіў згадванне прыдворным паэтам святога свяцілішча пад назвай «Будур» яшчэ ў 1365 годзе; сэр Томас Стэмфард Рафлз у сваёй працы па яванскай гісторыі, выдадзенай у 1817 годзе, згадвае «Bóro Bódo» і апісвае сам храм. У зносцы ён тлумачыць, што «Bóro» — гэта назва акругі, а «bódo» азначае «старажытны»; традыцыйна чандзі атрымліваюць назвы па размешчаных побач паселішчаў. Прытрымліваючыся яванскіх моўных правіл, храм, які знаходзіцца паблізу паселішча Борэ (Bore), меў бы насіць назву «BudurBoro»; паводле Соехмана, сэр Рафлз меркаваў, што «Будур» магло адпавядаць сучаснаму яванскаму слову «buda» («старажытны»), што мае азначаць «старажытны Бора». Таксама прапанаваў здагадку пра паходжанне назвы ад слова «boro» са значэннем «вялікі» або «ганаровы» і слова «Budur» — «Буда».

Нідэрландскі археолаг А. Дж. Бернет Кемперс прапануе яшчэ адну магчымую этымалогію назвы. На яго думку, «Барабудур» з’яўляецца скажэннем паняцця «Biara Beduhur» на мясцовым яванскім вымаўленні, што ў сваю чаргу вытворнае ад санскрыцкага «Vihara Buddha Uhr». «Buddha-Uhr» можа перакладацца як «горад Буды», а «Beduhur», верагодна, узыходзіць да старажытнаяванскага паняцця (захоўванае яшчэ ў балійскіх гаворках), якое азначае «ўзвышша» (ад «ḍuhur» або «luhur» — «высокі»). Такім чынам, «Барабудур» можа трактавацца як « Буды на ўзвышшы».

Будаўніцтва і асвячэнне свяшчэннага будыйскага збудавання, якое, магчыма, адносіцца да Барабудура, згадваецца ў двух надпісах, знойдзеных у Кеду, акруга Тэмангунг: Карангтэнгскі надпіс, датаваны 824 годам, паведамляе пра свяшчэннае збудаванне пад назвай Джыналая («царства пераможцаў мірскіх жаданняў і дасягнуўшых прасвятлення»), якое было асвечана , дачкой цара . У , датаваны 842 годам, згадваецца «sima» (вызваленыя ад падаткаў зямлі) у селішчы Тры-Тэпусан, прадстаўленыя Прамодхавардхані для забеспячэння фінансавання і ўтрымання камулана Бхумісамбхара (Bhūmisambhāra). Само паняцце «kamūlān» азначае «месца паходжання», святое збудавання для шанавання продкаў, верагодна, роду Шайлендра.

выказаў меркаванне, што першапачатковай назвай Барабудура было Бхумі Самбхара Бхудхара (Bhūmi Sambhāra Bhudhāra) — санскрыцкая назва гары аб’яднаных дабрадзейнасцяў пасля дзесяці ступеняў стану (духоўнага абуджэння).

Размяшчэнне

Тры храмы

Барабудур размешчаны прыкладна за 40 кіламетраў на паўночны захад ад Джак’якарты і за 86 кіламетраў на захад ад Суракарты, на ўзвышшы паміж двума парнымі вулканамі — Сіндора-Сумбінг і Мербабу-Мерапі, а таксама двума рэкамі — Прога і Эла . Паводле мясцовых павер’яў, лічыцца яванскім святым месцам, атрымала назву «сад Явы» за высокую ўрадлівасць глебы.

Падчас рэстаўрацыі на пачатку XX стагоддзя Тэадор ван Эрп выявіў, што тры будыйскія храмы рэгіёну — Барабудур, Павон і Мендут — размешчаны на адной выразнай прамой лініі. Паміж гэтымі храмамі, безумоўна, існавала рытуальная сувязь, хаця дакладная прырода рытуалаў застаецца невядомай.

Дапушчэнне пра старажытнае возера У XX стагоддзі сярод археолагаў актыўна абмяркоўвалася магчымае даўняе існаванне возера, якое атачала храм. Нягледзячы на тое, што гэтую здагадку старанна даследавалі, эксперты прыйшлі да высновы, што ніякага возера вакол храма не было і ніколі не існавала.

У 1931 годзе нідэрландскі мастак прапанаваў дапушчэнне пра возера, мяркуючы, што Барабудур выбудоўваўся як сімвалічная кветка лотаса на роўнядзі возера, якое раней пакрывала раўніну Кеду. У 2004 годзе з’явіліся іншыя меркаванні, паводле якіх Барабудур быў пабудаваны на дне высахлага старажытнага возера. Аднак агляд узораў, узятых пры раскопках у 1974 і 1977 гадах, не выявіў пылку або спор раслін, уласцівых для воднага асяроддзя. Гэтыя высновы былі апублікаваныя Жакам Д’юмарсэ ў 1977 годзе і Ганапаці Танікаймані ў 1983 годзе. Палявыя даследаванні Цэзара Вута і Я. Я. Носіна, праведзеныя ў 1985—1986 гадах, канчаткова пацвердзілі адсутнасць возера вакол Барабудура ў часы яго будаўніцтва.

Гісторыя

Будаўніцтва

Паводле французскага архітэктара і даследчыка , індуісцкія святары звярталі жыхароў Явы на працягу пакаленняў, першыя згадкі пра што датуюцца 450-мі гадамі. Затым рушыў услед уплыў дынастый Шайлендра і Санджая. Д’юмарсэ спасылаецца на дэ Каспарыса, які прыйшоў да высновы, што Санджая і Шайлендра сумесна кіравалі Цэнтральнай Явай на працягу паўтара стагоддзя, пры гэтым пераемнасць улады чаргавалася з 732 па 882 год. Тады на раўнінах і гарах вакол даліны Кеду было пабудавана мноства індуісцкіх і будыйскіх помнікаў. Будыйскія збудаванні, уключаючы Барабудур, узводзіліся прыкладна ў той жа час, што і індуісцкай храмавы комплекс Прамбанан. У 732 годзе нашай эры цар Санджая загадаў пабудаваць свяцілішча на ўзгорку Вукір, усяго за 10 кіламетраў на ўсход ад Барабудура.

Пра будаўніцтва Барабудура і яго першапачатковае прызначэнне пісьмовых сведчанняў не захавалася. Датаванне будаўніцтва вызначылі, параўнаўшы разьбяныя барэльефы на ўтоенай аснове храма з надпісамі, якія звычайна выкарыстоўваліся ў царскіх граматах VIII і IX стагоддзяў. Прааналізаваўшы паслядоўнасць будаўніцтва іншых храмаў і ўлічваючы дынастыю, якая ўладжвала, Д’юмарсэ змог прыблізна вызначыць пяць этапаў будаўніцтва Барабудура. Верагодна, Шайлендра пачалі будаўніцтва каля 780 года, а затым працягнулі другі і трэці этапы прыкладна з 792 года, дабудаваўшы да чацвёртага падчас іхняго заняпаду каля 824 года. Дынастыя Санджая завяршыла будаўніцтва Барабудура на пятым этапе каля 833 года.

Будаўніцтва будыйскіх храмаў, уключаючы Барабудур, стала тады магчымым дзякуючы дазволу на іхняе ўзвядзенне, якое пераемнік Санджаі, , падаў будыйскім паслядоўнікам. Больш за тое, у знак павагі Панангкаран падарыў паселішча Каласан будыйскай абшчыне, пра што гаворыцца ў Каласанскай грамаце, датаванай 779 годам нашай эры. Гэта дазволіла некаторым археолагам меркаваць, што на Яве ніколі не было істотных рэлігійных сутыкненняў, паколькі індуісцкі цар мог заступацца будаўніцтву будыйскага храма, і наадварот. Бітва 856 года на раўніне адбылася значна пазней і мела палітычную падаплёку. У перыяд, калі Шайлендра ўдзельнічалі ў будаўніцтве Прамбанана, панаваў клімат мірнага суіснавання.

Забыццё

Барабудур на працягу стагоддзяў хаваўся пад пластамі вулканічнага попелу і буйнай расліннасцю джунгляў. Прычыны, па якіх храм быў закінуты, застаюцца загадкай. Невядома, калі спынілася актыўнае выкарыстанне помніка і будыйскае паломніцтва да яго.

Прыкладна паміж 928 і 1006 гадамі цар Мпу Сіндок перанёс сталіцу царства Матарам ва Усходнюю Яву пасля шэрагу вулканічных вывяржэнняў. Няясна, ці паўплывала гэта на закінутасць, але некаторыя крыніцы называюць гэты час найбольш верагодным. Апошняя згадка пра помнік, хоць і туманная, адносіцца прыкладна да 1365 года, калі Мпу Прапанча ў сваім творы «Нагаракртагама», напісаным у эпоху Маджапахіт, згадвае нейкую «віхару ў Будуры».

Радэн Сукмона выказвае меркаванне, што храм быў закінуты пасля звароту насельніцтва ў іслам у XV стагоддзі. Помнік не знік цалкам з памяці, народныя паданні паступова ператварыліся ў забабонныя павер’і, звязаныя з няшчасцямі і бедамі, пра што распавядае Сукмона. Паводле «Гісторыі Яванскай зямлі» (, Babad Tanah Jawi), храм стаў пагібельным месцам для мяцежніка, што паўстаў супраць матарамскага цара ў 1709 годзе. Мяцежнік быў пераможаны і прысуджаны да смяротнага пакарання. У «Гісторыі Матарамскага царства» (Babad Mataram) храм звязваюць з няшчасцем наследнага царэвіча Джак’якартаскага султанату ў 1757 годзе. Нягледзячы на забарону наведваць храм, царэвіч «так пашкадаваў „рыцара, зняволенага ў клетцы“ (статую пад адной з рашэцістых ступ), што не змог утрымацца ад таго, каб пабачыць свайго „няшчаснага сябра“», а па вяртанні ў палац захварэў і памёр на наступны дзень.

Пераадкрыццё

Пасля , востраў з 1811 па 1816 год знаходзіўся пад брытанскім кіраваннем. Прадстаўніком і генерал-губернатарам Брытаніі быў Стэмфард Рафлз, які выяўляў вялікую цікавасць да гісторыі Явы. Ён калекцыянаваў яванскія прадметы даўніны і рабіў нататкі падчас сваёй вандроўкі па востраве, маючы зносіны з мясцовымі жыхарамі. Падчас інспекцыйнай паездкі ў Семаранг у 1814 годзе яму паведамілі пра вялікі помнік у глыбіні джунгляў недалёка ад вёскі Бумісегора. Ён адправіў на расследаванне нідэрландскага інжынера Германа Карнеліуса, які, апроч іншых археалагічных даследаванняў, раскапаў комплекс ў 1806—1807 гадах. За два месяцы Карнеліус і 200 яго падначаленых ссеклі дрэвы, спалілі расліннасць і адкінулі зямлю, каб адкрыць помнік. З прычыны небяспекі абвалу ён не здолеў раскапаць усе галерэі. Карнеліус паведаміў пра свае знаходкі Рафлзу, уключаючы розныя барэльефы з выявамі. Хоць Рафлз абмежаваўся толькі некалькімі сказамі пра адкрыццё ў сваёй кнізе і сам не наведваў гэтае месца, яму прыпісваюць паўторнае адкрыццё помніка, паколькі менавіта ён прыцягнуў да яго ўвагу сусветнай грамадскасці.

Хрысціян Ладэвейк Хартман, рэзідэнт-міністр рэгіёну Кеду, працягнуў працу Карнеліуса і ў 1835 годзе ўвесь комплекс быў канчаткова раскапаны. Яго цікавасць да Барадуруру была хутчэй асабістай, чым афіцыйнай. Ніякіх справаздач пра сваю дзейнасць Хартман не пісаў, у прыватнасці, і пра вялікую незавершанай статуі Буды, якую ён, як мяркуецца, выявіў у галоўнай цэнтральнай ступе. У 1842 годзе Хартман даследаваў галоўны купал, але што ён менавіта выявіў, невядома, і на сёння галоўная ступа застаецца пустой. Сам жа «Незавершаны Буда» захоўваецца ў Музеі Кармавібханга.