Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796), Беларускае ваеннае губернатарства (1801—1823), Віцебскае генерал-губернатарства (1823—1856) — шэраг генерал-губернатарстваў у Расійскай імперыі, якія па сутнасці тэрытарыяльна з’яўляліся пераемнікамі адзін аднаго. Першае генерал-губернатарства было створана з усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага, атрыманых Расійскай імперыяй ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796) Беларускае генерал-губернатарства — генерал-губернатарства ў Расійскай імперыі ў 1772—1796 з цэнтрам у Магілёве.
Землі, якія атрымала Расійская імперыя ў 1772 у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай, увайшлі ў склад ПскоўскайТэрытарыяльна правобраз будучай Полацкай губерні, а пасля Віцебскай. (Пскоўская, Вялікалуцкая, Дзвінская і Полацкая правінцыі) і Магілёўскай губерняў (Магілёўская, Аршанская, Рагачоўская і Віцебская правінцыі). Цэнтрамі губерняў сталі адпаведна Апочка і Магілёў. З-за таго, што Апочка быў маленькім горадам, губернскім цэнтрам неўзабаве стаў Полацк, куды было пераведзена губернскае праўленне (апарат кіравання).
Паводле ўказу Кацярыны II ад 28 мая 1772Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 19, № 13807, 13808. генерал-аншэф граф Захар Рыгоравіч Чарнышоў (1722—1784) быў прызначаны генерал-губернатарам Пскоўскай і Магілёўскай губерняў. Ва ўказе назва генерал-губернатарства (гэтак жа як і месца галоўнай рэзідэнцыі) не ўказвалася, але ў далейшых указах імператрыцы Захар Чарнышоў менаваўся як «беларускі генерал-губернатар», а яго падначаленая тэрыторыя як «Беларускае генерал-губернатарства»Беларускі генерал-губернатар (1782—1796) Пётр Пасек ва ўказах Кацярыны ІІ менаваўся часам як «полацкі і магілёўскі генерал-губернатар». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 19, № 17527.. Сваёй рэзідэнцыяй Чарнышоў выбраў Магілёў, дзе ў сваім палацы паставіў нават прататып царскага трона, на які, праўда, не садзіўся, а пры дзвярах сваёй канцылярыі — швейцараў, прыбраных у мундзіры сіняга колеру, з меднымі булавамі і ў малінавых перавязяхАнішчанка, Я. К. Беларусь у часы Кацярыны ІІ… С. 88..
Выданне «Устанаўлення кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» (1775) прывяло да чарговых адміністрацыйных пераўтварэнняў. Паўстала таксама пытанне аб мэтазгоднасці далейшага аб’яднання ў складзе Пскоўскай губерні далучаных зямель Вялікага Княства Літоўскага разам з велікарускімі землямі, на якія не распаўсюджваліся выключэнні з г.зв. «польскіх праў». Сваім указам ад 24 жніўня 1776 Сенат Расійскай імперыі зацвердзіў праект Чарнышова аб стварэнні дзвюх губерняў яго генерал-губернатарства: была створана Магілёўская губерня (з былым тэрытарыяльным складам) і Полацкая губерня (замест Пскоўскай), ад якой аднялі Пскоўскі і Вялікалуцкі паветы. У 1778 адбылася чарговая адміністрацыйная рэформа: 28 мая 1778 Полацкая губерня была пераўтворана ў Полацкае намесніцтва (1778—1796), а 4 чэрвеня 1778 Магілёўская губерня — у Магілёўскае намесніцтва (1778—1796).
Паводле ўказу расійскай імператрыцы Кацярыны II ад 4 лютага 1782 генерал-фельдмаршал Захар Чарнышоў быў прызначаны на пасаду галоўнакамандуючага (губернатара) у Маскве.
Новым «беларускім генерал-губернатарам» стаў Пётр Багданавіч Пасек (1736—1804), які з лютага 1782 менаваўся «выконваючым абавязкі беларускага генерал-губернатара», а са жніўня 1782 ужо «беларускім генерал-губернатарам». Дакладная дата заняцця пасады невядомая, бо ўказ аб прызначэнні Пасека на пасаду генерал-губернатара (дзесьці летам 1782) не быў уключаны ў Поўны збор законаў Расійскай імперыіПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 21, № 15434, 15493..
Беларускае генерал-губернатарства неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) называлася як «беларускія губерні», «беларускія правінцыі», «Беларускі край», «Беларусія» ці «Белая Расія».
З пачаткам царавання расійскага імператара (1796—1801) Паўла I многія пасады генерал-губернатараў (намеснікаў) былі скасаваны, у прыватнасці — пасада беларускага генерал-губернатара, а тэрыторыя Полацкага (правобраз Віцебскай губерні) і Магілёўскага намесніцтваў у 1796 была аб’яднана ў адну Беларускую губерню (1796—1801) з цэнтрам у Віцебску, якая не ўваходзіла ў склад якога-небудзь генерал-губернатарстваПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, № 17634..
Беларускае ваеннае губернатарства (1801—1823)
Беларускае ваеннае губернатарства — ваеннае губернатарства ў 1801—1823 з цэнтрам у Віцебску. Створана згодна з указам расійскага імператара (1801—1825) Аляксандра I ад 9 (21) верасня 1801, якім Беларуская губерня (1796—1801) падзялялася на дзве — Беларуска-Магілёўскую і Беларуска-Віцебскую губерні і якім гэтыя новаствораныя губерні сталі ўваходзіць у склад новастворанага Беларускага ваеннага губернатарстваПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, № 20004.Указам ад 9 (21) верасня 1801 Літоўская губерня падзялялася на дзве «літоўскія» губерні (Віленскую і Гродзенскую губерні), а Беларуская губерня на дзве «беларускія» губерні (Віцебскую і Магілёўскую губерні), якія адразу пачалі пісацца як «Літоўска-Віленская губерня» (ці «Літоўская Віленская губерня»), «Літоўска-Гродзенская губерня» (ці «Літоўская Гродзенская губерня»), «Беларуска-Віцебская губерня» (ці «Беларуская Віцебская губерня») і «Беларуска-Магілёўская губерня» (ці «Беларуская Магілёўская губерня»). Азначэнні «Літоўска-» («Літоўская») і «Беларуска-» («Беларуская») выкарыстоўваліся для абазначэння тапанімічнага характару губерні і часта не ўказваліся. Пасады губернатараў і губернскіх устаноў таксама часта пісаліся з указаннем тапанімічнага характару губерні: «літоўска-віленскі губернатар», «Літоўска-Віленскае губернскае праўленне», «беларуска-віцебскі губернатар», «Беларуска-Віцебскае губернскае праўленне» і г.д. У афіцыйных назвах пасады генерал-губернатара ці генерал-губернатарства (з пералікам губерняў, якія ў ваходзілі ў склад генерал-губернатарства) азначэнні «Літоўская» ці «Беларуская» у назве губерняў у 1801—1840 гг. не выкарыстоўваліся: напрыклад, «віцебскі, магілёўскі, смаленскі і калужскі генерал-губернатар», «віленскі ваенны, гродзенскі, беластоцкі і мінскі генерал-губернатар» і г.д. Пасля падзелу (паводле таго ж указа ад 9 (21) верасня 1801 г.) Маларасійскай губерні на дзве губерні (Чарнігаўскую і Палтаўскую) яны таксама пэўны час пісаліся як Маларасійска-Палтаўская губерня (альбо «Маларасійская Палтаўская губерня») і Маларасійска-Чарнігаўская губерня («Маларасійская Чарнігаўская губерня»).. У склад Беларускага ваеннага губернатарства ўваходзілі толькі Беларуска-Віцебская і Беларуска-Магілёўская губерні, узначальвалася ваенным губернатарам, менаваным поўнасцю «беларускім ваенным губернатарам, кіруючым і грамадзянскай часткай» ці скарочана «беларускім ваенным губернатарам».
Беларускае ваеннае губернатарства неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) называлася як «беларускія губерні», «беларускія правінцыі», «Беларускі край», «Беларусія» ці «Белая Расія».
Паводле ўказа Сената Расійскай імперыі ад 7 жніўня 1823 Беларускае ваеннае губернатарства было рэарганізавана ў Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Калужскае генерал-губернатарства.
Віцебскае генерал-губернатарства (1823—1856)
Віцебскае генерал-губернатарства — умоўная назва генерал-губернатарства ў 1823—1856 з цэнтрам у Віцебску. Афіцыйная назва генерал-губернатарства залежала ад спіса губерняў, якія падпарадкоўваліся ў той ці іншы час генерал-губернатару, а часам у справаводстве ўжывалася і скарочаная форма генерал-губернатарства па назве яго цэнтра — «Віцебскае генерал-губернатарства».
Генерал-губернатарства было створана паводле ўказа Сената Расійскай імперыі ад 7 жніўня 1823, які рэарганізаваў Беларускае ваеннае губернатарства ў новае генерал-губернатарства (з цэнтрам у Віцебску), у склад якога на пачатку ўключаюцца чатыры губерні — Беларуска-Віцебская, Беларуска-Магілёўская, Смаленская і Калужская. Афіцыйна яно называлася ў 1823—1831 як «Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Калужскае генерал-губернатарства», а кіраўнік як «віцебскі, магілёўскі, смаленскі і калужскі генерал-губернатар».
У сувязі з паўстаннем 1830—1831 гадоў, якое пачало ахопліваць і Мінскую губерню, расійскай уладай было вырашана (указам Сената ад 8 студзеня 1831Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 6, аддзяленне 1, № 4244.) Калужскую губерню вылучыць са складу Віцебскага генерал-губернатарства, а Мінскую губерню, што яшчэ з 1 снежня 1830 знаходзілася на ваенным становішчы, уключыць у яго склад. Генерал-губернатарства пачало афіцыйна менавацца як «Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Мінскае генерал-губернатарства», а яго кіраўнік як «віцебскі, магілёўскі, смаленскі і мінскі генерал-губернатар».
13 красавіка 1831 паводле ўказу Сената Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства і стала падпарадкоўвацца Галоўнакамандуючаму Рэзервовай арміяй, таму генерал-губернатарства з цэнтраму Віцебску ў 1831—1856 пачало афіцыйна менавацца як «Віцебскае, Магілёўскае і Смаленскае генерал-губернатарства», а кіраўнік як «віцебскі, магілёўскі і смаленскі генерал-губернатар».
Сваім указам ад 18 ліпеня 1840 расійскі імператар Мікалай I перайменаваў Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні ў адпаведна Віленскую і Гродзенскую губерні, а Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні — у Віцебскую і Магілёўскую губерніПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13678.: імператарам загадвалася пісаць губерні (Літоўска-Віленскую, Літоўска-Гродзенскую, Беларуска-Віцебскую і Беларуска-ВіцебскуюМінская губерня ва ўказе не ўпаміналася, бо не мела азначэння «Літоўская» ці «Беларуская» у сваёй афіцыйнай назве.) проста — па назве губернскага цэнтру («Віленская губерня», «Гродзенская губерня», «Віцебская губерня», «Магілёўская губерня»), без азначэнняў «Літоўская» ці «Беларуская» і без менавання іх сукупна як адпаведна «літоўскія губерні» і «беларускія губерні» ва ўрадавым справаводстве.
У рамках створанага ў 1823 «Віцебскага генерал-губернатарства» (1823—1856), якое ахоплівала Беларуска-Віцебскую, Беларуска-Магілёўскую, Смаленскую і Калужскую губерні, у паўсядзённай мове чыноўнікаў правінцыі і сталіцы Магілёўская і Віцебская губерні афіцыйна-бюракратычна і неафіцыйна сукупна называліся (нават пасля 18 ліпеня 1840) як «беларускія губерні», што не распаўсюджвалася на Смаленскую і Калужскую губерні, а само Віцебскае генерал-губернатарства называлася «беларускім»Долбилов, М. Д. Русский край… С. 196.. Акрамя таго, у справаводстве Сената Расійскай імперыі назва «беларускія губерні» у адносінах да Віцебскай і Магілёўскай ужывалася, нягледзячы на загад Мікалая I ад 18 ліпеня 1840, на працягу ўсяго стагоддзя да 1890-х гг.Цьвікевіч, А. «Западно-руссизм»… С. 15.У Расійскай імперыі ў 1841—1917 гг. надрукавана каля 190 кніжак і брашур са словам «Белоруссия» на тытуле: у 1853—1856 гг. выйшла кніга Паўла Шпілеўскага «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю»; у 1855 г. — Міхаіла Без-Карніловіча «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии»; у 1857 г. — Восіпа Турчыновіча «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен» і г.д. Прычым тэрмін «Беларусь» («Белоруссия») у кнігах Шпілеўскага, Без-Карніловіча, Турчыновіча і многіх іншых датычыўся толькі Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Гл.: Латышонак, А. Гісторыя Беларусі… С. 65.
Пасада віцебскага, магілёўскага і смаленскага генерал-губернатара была скасавана паводле ўказа Сената ад 17 (29) лютага 1856 г.
Спіс генерал-губернатараў, ваенных губернатараў
Беларускія генерал-губернатары (1772—1796) 28.05.1772—04.02.1782 — граф Захар Рыгоравіч Чарнышоў (1722—1784), генерал-аншэф (з 1762), генерал-фельдмаршал (з 1773) 1782—1796 — (1736—1804), генерал-аншэф (з 1782),
Беларускія ваенныя губернатары (1801—1823) 1801—1803 — (1753—1840), генерал ад інфантэрыі 1803—1806 — (1740—1807), генерал ад кавалерыі 1806—1811 — вакансія 1811—1822 — герцаг (1771—1833), генерал ад кавалерыі
Віцебскія генерал-губернатары (1823—1856)