Зна́менка. Сустракаецца таксама варыянт Сле́пцы, мн. () — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета. За 28 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 261 км ад Гомеля.
Гісторыя Археолагамі выяўлена паселішча ранняга феадалізму (у 0,9 км на ўсход ад вёскі) і паселішча зарубінецкай культуры (III стагоддзя да н.э. — V стагоддзя н.э., у 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Востраў). Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVII стагоддзя, калі тут быў прытулак для калек і сляпых, адкуль пайшла назва вёскі. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе ў Тураўскім казённым маёнтку. У выніку пажару 26 красавіка 1885 г. згарэлі 42 двары. У 1896 годзе працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася кузня. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
У 1924 годзе ў наёмным доме адкрыта школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны баец», працавалі 2 кузні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты стварылі тут свой апорны пункт, разгромлены партызанамі 25 мая 1943 года. Дзейнічала падпольная арганізацыя (сакратар Рафаловіч). У ліпені 1944 года нямецкія акупанты спалілі 96 двароў і забілі 36 жыхароў. 24 жыхары загінулі на франтах. У 1957 годзе вёска Сляпцы перайменавана ў ЗнаменкуРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных № 563 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.. Згодна з перапісам 1959 года цэнтр калгасу «Савецкая Беларусь». Дзейнічалі млын, механічныя майстэрні, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, 2 крамы.
Насельніцтва 1811 год — 32 двара. 1834 год — 33 двара, 185 жыхароў. 1897 год — 70 двароў, 429 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 541 жыхар. 1925 год — 107 двароў. 1940 год — 120 двароў 670 жыхароў. 1959 год — 577 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 119 гаспадарак, 209 жыхароў. 2019 год — 106 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі