І́жма (, ) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Пячора.

Геаграфія Даўжыня ракі 531 км. Плошча вадазбору 31 000 км². Іжма бярэ пачатак на поўдні Ціманскага кража, цячэ на паўночны захад. У вярхоўях берагі пакрытыя лесам, у ніжнім цячэнні па берагах больш лугоў і балот. Рэчышча звілістае, у верхнім і сярэднім цячэнні ў рэчышчы ёсць парогі і камяністыя перакаты. Самы вялікі парог — Селем-Косьет (Сардэчны) — знаходзіцца ніжэй Саснагорска. Ад вусця Ухты Іжма суднаходная. У ніжнім цячэнні Іжма моцна пашыраецца (да 400—1000 м)Научно-популярная энциклопедия «Вода России», цячэнне слабее, рака пачынае ўтвараць пратокі, затокі і вялікія астравы. Упадае ў Пячору каля вёскі Усць-Іжма некалькімі пратокамі. Жыўленне ракі снегавое. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая.

Найбуйнейшыя прытокі — Седзью, Ухта, Кедва (левыя); Аюва, Сэбысь (правыя).

Рака суднаходная на адлегласці 82 км ад вусця (да сяла Іжма)Государственный водный реестр РФ.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А., Рулёва С. Н. Ижма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Прытокі Пячоры