«Wolf Gang» — брытанскі рок-гурт, заснаваны ў 2009 годзе Максам МакЭлігатам. З'яўляючыся лід-вакалістам і аўтарам усіх песень, МакЭлігат спрабаваў іграць з рознымі музыкантамі і ў канцы 2009 года спыніўся на цяперашнім складзе гурта: Макс МакЭлігат — вакал, клавішныя, гітара; Ласэ Петэрсен (які раней іграў з калектывам The Rakes) — ударныя; Гэвін Слейтэр —гітара; Джэймс Вуд — бас; Джэймі Джонс (на час тураў) — клавішныя.

Першы і пакуль адзіны альбом Wolf Gang Suego Faults быў выпушчаны ў ліпені 2011 года.

Гісторыя і дэбютны альбом Да сваёй музычнай кар'еры МакЭлігат вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук, дзе ён вывучаў сацыяльную антрапалогію. Прыняўшы рашэнне ўзяць год адпачынку, каб паспрабаваць сябе ў музыцы, МакЭлігат запісаў альбом Suego Faults, самастойна выканаўшы ўсе інструментальныя і вакальныя партыі. Ён валодае навыкам ігры на фартэпіяна, яго першым музычным інструменце, а таксама на гітары, ударных, клавішных, трубе, глокеншпілі і некаторых іншых інструментах. Трэкі з альбома былі скампанаваны МакЭлігатам і Дэйвам Фрыдманам, прадзюсарам такіх гутоў, як The Flaming Lips, MGMT і Mercury Rev.

У цэлым, альбом быў добра прыняты, атрымаўшы пяць зорак рэйтынгу ад Athrocker, 8 з 10 ад NME і 4 з 5 Uncut, The Fly, Evening Standard, Scotland on Sunday, The Scotsman.

Гурт таксама заслужыў хвалу ад аўтарытэтных выданняў The Guardian, Spin Magazine, The Fader & Pitchfork.

У 2012 годзе Wolf Gang апынуліся на 96 месцы ў рэйтынгу GQ «100 Best Things In The World».

Выступленні Пасля сумесных тураў з Florence and the Machine, шведскай Miike Snow і канадскай Metric Wolf Gang адправіліся ў тур па Вялікабрытаніі, які ўключаў у сябе выступленне ў лонданскім White Heat Club. У верасні 2010 года гурт адправіўся ў свой першы замежны тур, які ўключае выступленне на Parklife Festival у Аўстраліі.

У лютым 2011 года Wolf Gang выступілі ў падтрымку The Naked and Famous на прэміі NME Awards і рушылі ўслед за гэтым музычным калектывам у наступны тур па Вялікабрытаніі і па Германіі. Wolf Gang таксама выступілі ў падтрымку індзі-рок гурта Editors 26 сакавіка 2011 года ў Royal Albert Hall у рамках музычнага фестывалю Teenage Cancer Trust. А ў чэрвені таго ж года Wolf Gang падтрымалі The Killers адным са сваіх самых буйных выступленняў на музычным фестывалі Hard Rock Calling, традыцыйна праходзілым у Лонданскім Гайд-парку.

У 2011 годзе група бярэ ўдзел у Arthur’s Day Music Festival у Дубліне. Выступалі разам з Aloe Blacc, Ed Sheeran і Sissor Sisters у Дублінскім Olimpia Theatre. Wolf Gang таксама выступалі на такіх фестывалях, як Rock en Seine, Lowlands (A Campingflight to Lowlands Paradise), V Festival, Glastonbury, T in the Park, Bestival, Pukkelpop і London Calling. (Амстэрдам, лістапад 2011 года). У кастрычніку 2011 года гурт выступае ў якасці хэдлайнера на NME Radar Tour. У снежні 2011 года гурт пачаў еўрапейскі тур.

У красавіку 2012 года Wolf Gang удзельнічалі ў фестывалі «Каачэла» у Палм-Спрынгсе. Wolf Gang таксама мелі гонар выступіць на разаграванні ў Coldplay у рамках амерыканскага тура ў падтрымку альбома Mylo Xyloto улетку 2012 года. Паўночнаамерыканскі тур гурта адкрыўся выступленнем 1 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе і завяршыўся выступленнем 9 лістапада ў Осціне

Таксама з 28 лістапада па 4 снежня плануецца сумесны з гуртам Keane тур па Вялікабрытаніі, у якім Wolf Gang будзе выступаць у якасці групы на разаграванні.

Радыёратацыі Сінгл Lions in Cages упершыню прагучаў 10 кастрычніка 2010 года на BBC Radio 1’s Zane Lowe.

Макс МакЭлігат таксама з'яўляўся ў поп-віктарыне Ніка Грымшау на BBC Radio 1 і асабіста ўдзельнічаў у агляднай праграме BBC Radio 1.

Гурт таксама атрымала ратацыі на такіх брытанскіх радыёстанцыях як Absolute Radio, XFM, BBC 6 Music, BBC Radio 2 і BBC Radio 1.

Lions in Cages і Dancing with the Devil былі дададзены ў BBC Radio 1 B List у 2011 годзе, дзе трансляваліся радыёвядучымі Фірнам Котанам, Грэгам Джэймсам, Скотам Мілсам і Крысам Мойлсам.

Lions in Cages выступае ў якасці саўндтрэка да рэкламы General Motors у ЗША, якая на працягу 2012 года транслявалася па тэлебачанні, а таксама двойчы выкарыстоўвалася ў папулярным тэлевізійным серыяле Пляткарка. Аднайменны трэк з альбома Suego Faults гучыць у фінальнай сцэне апошняга эпізоду серыяла.

Модныя супрацоўніцтва Гурт меў супрацоўніцтва з шэрагам модных дамоў, найбольш прыкметнае з якіх — здымка акустычнай версіі песні Back to Back пры падтрымцы Burberry, пасля якой, у верасні 2011 года, Wolf Gang была запрошана на Fashion Night Out для акустычнага выступлення. У чэрвені 2011 яны ўдзельнічалі ў канцэрце Summer Live Эмпорыа Армані ў якасці падтрымкі рэпера Plan B. Не так даўно гурт прадставіў адну з калекцый адзежы амерыканскага дызайнера Тома Браўна для Harrods.

Дыскаграфія Дэбютны альбом Wolf Gang быў запісаны выключна Максам МакЭлігатам сумесна з прадзюсарам Дэйвам Фрыдманам. Альбом быў анансаваны ў ліпені 2011 года. Па стане на ліпень 2011 года, гурт усё яшчэ ў працэсе працы над другім, яшчэ безназоўным альбомам.

Альбомы Suego Faults (25 ліпеня 2011) — Atlantic Records (96 пазіцыя ў брытанскім чарце) Alveron (2014)

Сінглы «Pieces of You» (Neon Gold) «Lions in Cages» (Atlantic Records) «Dancing with the Devil» (Atlantic Records) «The King and All of His Men» (Atlantic Records) #40 у чарце Billboard Alternative Songs «Back to Back» (Atlantic Records) (31 кастрычніка 2011)

Спасылкі

Wolf Gang Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2009 годзе