Транспланталогія ў Беларусі
На 2012 год Беларусь займала першае месца сярод краін СНД па колькасці трансплантацый органаўТрансплантация органов в Беларуси — тайна за семью печатями? .
На 2016 год Беларусь па колькасці трансплантацый у год займала 24-е месца ў свеце.
Трансплантацыйныя актыўнасць у краіне за 2011 год склала 25,5 аперацый на адзін мільён насельніцтва.
Гісторыя
Станаўленне беларускай транспланталогіі пачалося ў 1970 годзе, калі на базе клінікі уралогіі МДМІ ў 4-й бальніцы горада Мінска акадэмікам М. Я. Саўчанкам была праведзена першая Трансплантология в Беларуси . У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь сярод іншых выконваюцца трансплантацыі ныркі, лёгкіх, , , , таксама праводзяцца перасадкі ствалавых клетак чалавека і тканак: , і касцяной тканкі.
У сакавіку 2010 года на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы адкрыты Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак, спецыялісты якога распрацоўваюць і ўкараняюць перадавыя тэхналогіі ў лячэнні захворванняў печані, падстраўнікавай залозы, нырак, гематалагічнай паталогіі, а таксама аказваюць экстранную і планавую высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу.
У 2012 годзе ў Беларусі выканана 274 аперацыі па перасадцы органаў. У краіне ладзіцца 29 трансплантацый на 1 мільён насельніцтва. У Мінску аперацыі па перасадцы нырак і печані выконвае РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы. Аддзяленні трансплантацыі ныркі таксама працуюць у Брэсце і ў ГомеліОбыкновенная трансплантология: пересадка почек в Гомеле идет в рабочем порядке . Плануецца, што да 2015 года яны з’явяцца таксама ў Магілёве, Віцебску і ГроднеПервую операцию по пересадке лёгких в Беларуси проведут осенью 2013 года .
У 2014 годзе ў беларускіх медустановах выканана больш за 400 трансплантацый органаў — ныркі, печані, сэрца, падстраўнікавай залозы.
Па колькасці трансплантацый на 1 мільён насельніцтва Беларусь займае першае месца ў СНД. У 2014 годзе трансплантацыйная актыўнасць у краіне склала 43.6 аперацыі на мільён чалавек. Для параўнання, у Польшчы ў 2013 годзе гэты паказчык быў роўны 40, у Літве — 22, у Расіі — 9.8, ва Украіне — 2.2.
За 13 гадоў колькасць трансплантацый у год вырасла ў 70 разоў. З 8 у 2005 годзе да 553 у 2017 годзе. Між тым, гэта толькі 50 % ад патрэбы краіны ў такіх аперацыяхДепутаты приняли поправки в закон о трансплантации в первом чтении. Что изменится для пациентов и сферы в целом?
У верасні 2018 года 9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска была пераўтворана ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогііНовый центр трансплантологии, донорство двоюродных родственников и 3D-печать органов. Большое интервью с Олегом Руммо .
Юрыдычныя аспекты
У 2007 годзе была прынятая новая рэдакцыя «Закона РБ аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека»ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 9 января 2007 г. № 207-З О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О трансплантации органов и тканей человека». Гл. Тэкст закона.
Беларускі закон аб трансплантацыі ў выпадку выняцця органаў ад трупнага донара грунтуецца на прынцыпе няспрошанай згоды, гэта значыць, што пры пэўных абставінах любы чалавек можа без яго згоды або згоды яго сваякоў стаць донарам унутраных органаў. Фармальна прызнаецца права блізкіх сваякоў патэнцыйнага донара выказваць сваю згоду ці нязгоду. Але, згодна з законам, урачы-трансплантолагі не абавязаныя даведвацца ці ёсць прыжыццёвая нязгода донара або яго блізкіх сваякоўСтатья 11 Закона РБ «О ТРАНСПЛАНТАЦИИ ОРГАНОВ И ТКАНЕЙ ЧЕЛОВЕКА»: Забор органов у трупного донора не допускается, если руководителю государственной организации здравоохранения,… до момента забора органов представлено заявление о несогласии на забор органов для трансплантации, написанное данным лицом при жизни либо его супругом (супругой), а при его (ее) отсутствии — одним из его близких родственников (родители, дети, родные братья и сестры, дед, бабка, внуки) или законным представителем. Забор органов у трупного донора не допускается также в случае, если государственная организация здравоохранения была поставлена в известность о несогласии лица на забор органов для трансплантации до его смерти путем устного или письменного заявления в присутствии врача (врачей), других должностных лиц государственной организации здравоохранения, иных лиц, которые могут засвидетельствовать такой отказ. Гл. Тэкст закона.
У Беларусі існуе 70 цэнтраў забору трупных органаў, якія аператыўна дастаўляюць орган у клінікі транспланталогііТрансплантация почки в Белоруссии .
Для грамадзян рэспублікі аперацыі па перасадцы органаў праводзяцца бясплатна.
У кастрычніку 2018 года былі прыняты папраўкі ў Закон аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека, згодна з якімі было пашырана кола магчымых жывых донараў органаў і тканак за конт больш далёкіх сваякоў рэцыпіента, а таксама ўведзена паняцця «перакрыжаваная трансплантацыя»Такі выпадак трансплантацыі, калі два пацыента маюць па сваяку, што жадаюць ахвяраваць орган, гэтыя органы не падыходзяць адпаведным пацыентам, але ўзаемна падыходзяць пры папарнай замене рэцыпіентаў..
Перасадка сэрца
Першая перасадка сэрца ў Беларусі была здзейсненая ў красавіку 2009 года ў РНПЦ «Кардыялогія»У 2010 годзе ў Беларусі плануецца трансплантацыя лёгкіх, Радыё Свабода.
13 лютага 2013 года ў краіне ўпершыню была праведена трансплантацыя сэрца дзіцяціСегодня в Беларуси впервые проведена пересадка сердца ребенку .
У студзені 2015 года Брэст стаў першым рэгіянальным цэнтрам, дзе правялі аперацыю па перасадцы сэрца.
У верасні 2018 года ў Беларусі ўпершыню правялі рэтрансплантацыю сэрцаВ Беларуси впервые провели повторную трансплантацию сердца
Дынаміка аперацый па трансплантацыі сэрцаВ Беларуси впервые провели операцию по пересадке сердца ребенку В Беларуси вдвое выросло количество трансплантаций сердца В 2011 году проведено 22 трансплантации сердца, 5 пациентов умерли :
Перасадка касцявога мозгу
З 1994 года ў Беларусі выконваюцца аперацыі па перасадцы касцявога мозгу. Такія аперацыі ў цяперашні час выконваюць у 9-й клінічнай бальніцы Мінска і РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах.
Дынаміка аперацый па трансплантацыі касцявога мозгу (с — сумарна, д — дарослым, дз — дзецям)В 2011 году в Беларуси взрослым было проведено 100 пересадок костного :
Перасадка ныркі
Першую ў краіне аперацыю па перасадцы ныркі ў 1970 годзе выканаў акадэмік Мікалай Саўчанка. З тых часоў гэты орган перасаджвалі рэгулярна, але ў розныя гады колькасць аперацый вагалася. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у 1978 годзе было зроблена 40 перасадак нырак, а, напрыклад, у 1987-м — толькі 13Трансплантации в Беларуси становятся доступнее . Медыкамі Беларусі асвоены метад лапараскапічнага вымання донарскай ныркіДостижения медиков Беларуси .
У кастрычніку 2009 года нырку ўпершыню перасадзілі дзіцяціВ апреле исполняется 10 лет с первой трансплантации почки детям в Беларуси . З кастрычніка 2009 па кастрычнік 2019 зрабілі 163 дзіцячыя трансплантацыі ныркі.
У маі 2011 года першую перасадку ныркі правялі ў Брэсце, у 2012 годзе — у Гомелі, а праз некалькі месяцаў і ў Гродне. У 2014 годзе нырку сталі перасажваць у Віцебску, а ў 2018 годзе аперацыі па перасадцы нырцы асвоілі ўрачы Магілёўскай абласной бальніцы, з гэтай даты падобныя аперацыі праводзяцца ў ва ўсіх абласцях краіныТрансплантацию почек начали проводить врачи Могилёвской областной больницы на постоянной основе .
Дынаміка аперацый па трансплантацыі нырак з 2002 года"Цены сопоставимы с ценами в европейских странах". В 2017-м в Беларуси провели 491 пересадку органов Почему Беларуси выгодно развивать трансплантацию органов? Количество трансплантаций органов в Беларуси за 10 лет увеличилось более чем в 55 раз :
Трансплантацыя печані
У красавіку 2008 года першую ў Беларусі аперацыю па трансплантацыі печані ў Беларусі правяла група ўрачоў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце Алега Румо.
Восенню 2009 года была праведзена першая перасадка печані дзіцяціПересадка печени по-белорусски , у маі 2010 — першая перасадка фрагмента печані ад роднаснага донара маленькаму дзіцяці. На 2018 год выканана 60 перасадак печані дзецям.
Дынаміка аперацый па трансплантацыі печаніДостижения белорусской медицины: первое место в мире по доступности медицинской помощи В Беларуси впервые сделали операцию по пересадке легкого :
Трансплантацыя лёгкага
У кастрычніку 2011 была беларускімі медыкамі была праведзена першая ў СНД аўтатрансплантацыя лёгкагаБелорусские онкохирурги провели первую в СНГ аутотрансплантацию легкого .
1 лютага 2013 года беларускія трансплантолагі выканалі другую ў свеце аперацыю сублабарнай аўтатрансплантацыі лёгкагаБелорусские трансплантологи выполнили вторую в мире операцию сублобарной аутотрансплантации легкого .
У ноч з 22 на 23 лютага 2015 года ў Беларусі ўпершыню правялі 58-гадовай жанчыне, якая пакутавала на Не было другого шанса выжить. Как сложной 58-летней пациентке впервые в Беларуси пересадили легкие . Аперацыя, якую выконваў загадчык аддзяленнем таракальнай хірургіі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Сяргей Яськоў, цягнулася больш за 12 гадзін. Плануецца зрабіць такія аперацыі рэгулярнымі. Беларусь — другая краіна СНД пасля Расіі, дзе выконваюцца перасадкі лёгкіх.
У снежні 2017 года ў Беларусі зрабілі першую перасадку лёгкіх пацыентцы з мукавісцыдозам«На третьи сутки уже ходила». В Беларуси впервые пересадили легкие пациентке с муковисцидозом .
Дынаміка аперацый па трансплантацыі печані:
Трансплантацыя падстраўнікавай залозы
12 чэрвеня 2009 года была ўпершыню зроблена трансплантацыя падстраўнікавай залозыТрансплантология - бренд Беларуси .
Дынаміка аперацый па трансплантацыі падстраўнікавай залозы:
Трансплантацыя комплексаў органаў
Першую ў рэспубліцы трансплантацыю комплексу падстраўнікавай залозы, ныркі і часткі кішачніка правялі ў ліпені 2009 года ў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска лекары гэтай клінікі і 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М. Я. СаўчанкіТрансплантация жизни: кому нужнее орган? .
У лютым 2012 года ўпершыню была праведзена аперацыя па трансплантацыі комплексу сэрца і ныркі адначасоваВ Беларуси впервые проведена пересадка сердца и почки .
З комплексных аперацый беларускім медыкам засталося засвоіць толькі перасадку комплексу «сэрца-лёгкае».
Трансплантацыі тканак
У сакавіку 2006 года на базе аддзялення хірургічнай гепаталогіі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска была праведзена першая ў Беларусі і ў свеце аперацыя па ксенатрансплантацыі тканкі шчытападобнай залозы.
Выжывальнасць і летальнасць
У 2015 годзе пасля трансплантацыі памерла 27 пацыентаў (лятальнасць 6 %).
Трохгадовая выжывальнасць пры трансплантацыі ныркі ад жывога донара складае 92 %, ад памерлага — 80 %.
Шпітальная смяротнасць пасля перасадкі печані склала ў 2013 годзе 6,1 %, у 2014-м — 7,4 %, у 2015-м — 13,8 %. Позняя лятальнасць склала 3, 7,4 і 15,2 % адпаведна.
Спасылкі
Беларусь заняла 11-е место в мире по количеству пересадок органов от умерших доноров