Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая () — вышэйшая пасада ў Камуністычнай партыі Кітая. Генеральны сакратар ЦК КПК таксама адначасова займае пасады главы Сакратарыята ЦК КПК і Палітбюро ЦК КПК.

Да 1982 года існавала пасада Старшыні КПК. Звычайна генеральны сакратар ЦК КПК займае пасаду главы дзяржавы (гл. Старшыня КНР).

Генеральныя сакратары Чэнь Дусю, генеральны сакратар у 1921—1922 і 1925—1927 Цюй Цюбо, генеральны сакратар у 1927—1928 Сян Чжунфа, генеральны сакратар у 1928—1931 Лі Лісань, в.а. генеральнага сакратара ў 1929—1930 Ван Мін, в.а. генеральнага сакратара ў 1931 Бо Гу, генеральны сакратар у 1932—1935 Ло Фу, генеральны сакратар у 1935—1943

У 1943 годзе вышэйшай пасадай у партыі стала пасада старшыні ЦК КПК. Маа Цзэдун, 1943—1976 Хуа Гафэн, 1976—1981 Ху Яабан, 1981—1982

У перыяд з 1943 па 1956 і 1966 па 1980 гады пасада генеральнага сакратара партыі заставалася вакантнай.

З 1956 па 1966 гады пост генеральнага сакратара займаў Дэн Сяапін.

У 1982 годзе пасада генеральнага сакратара зноў стала вышэйшай у партыі:

Ху Яабан, 1980—1987 Чжаа Цзыян, 1987—1989 Цзян Цзэмінь, 1989—2002 Ху Цзіньтаа, 2002—2012 Сі Цзіньпін, з 2012

Гл. таксама Старшыня КНР

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Кітая Катэгорыя:Камуністычная партыя Кітая