thumb Кава па-ірландску — кававы напой, які таксама можна аднесці да катэгорыі кактэйляў з вяршкамі.

Склад Гарачая чорная кава - 80 мл (4 часткі) Ірландскі віскі - 40 мл (2 часткі) Карычневы цукар - 1 гарбатная лыжка Узбітыя вяршкі - 30 мл (1 ½ часткі)

Гэты склад кактэйлю зарэгістраваны Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў () і ўключаны ў спіс афіцыйных кактэйляў Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў.

Прыгатаванне Існуюць розныя спосабы і рэцэпты гатавання кавы па-ірландску. Напрыклад, у адмысловы шкляны посуд ёмістасцю каля 150 см³ ўліваюць гарачую чорную каву. Дадаюць у яе цукровы пясок і размешваюць лыжкай да поўнага растварэння цукру. Затым уліваюць віскі і ўпрыгожваюць кактэйль узбітымі вяршкамі, паклаўшы іх «шапкай» на паверхню напою. Гэты ж кактэйль, толькі пад іншай назвай, можна прыгатаваць, замяніўшы віскі каньяком або цёмным ромам.

Літаратура Hannes Bertschi, Marcus Reckewitz: Von Absinth bis Zabaione, Berlin 2002, S. 160 ff.

Катэгорыя:Кактэйлі з вяршкамі Катэгорыя:Кававыя напоі