Алесь Дзятлаў (Аляксандр Мікалаевіч Дзятлаў, ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Жыў у Пятровічах, а з лета 1944 г. — на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у Глыбоцкай раённай газеце «Сцяг камунізму» (1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961—1973). У 1973—1975 гг. член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1980 гг. карэспандэнт газеты «Звязда», з 1980 г. рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода».
Творчасць Друкуецца з 1956 г. У 1970-м годзе было надрукавана апавяданне ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў, аповесцяў і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.
Творы «Росы на паплаве» (1974) «Белы месяц сакавік» (1977) «Сляды» (1981) «Начное неба ў ліпені» (1981) «Вяртанне» (1987) «У вераснёвы вечар» (1987) «Парог» (1993)
Крыніцы
Літаратура Дзятлаў Алесь // Белар. энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 165. Дзятлаў Алесь // Энцыклапедыя літ-ры і мастацтва. — У 5 т. Т. 2. — С. 334—335.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі