Іван Данілавіч Касачоў (нар. , вёска Акушкі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — расійскі хірург, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар. Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1994).
Біяграфія Беларус. Скончыў Каменскую сярэднюю школу Горацкага раёна, Ленінградскую Ваенную медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (1962), дзе і працуе (з 1986 г. намеснікам начальніка кафедры агульнай хірургіі ВМА, з 1988 г. намеснікам начальніка ВМА, з 1995 г. прафесарам кафедры агульнай хірургіі). У 1974—1976 гг. працаваў урачом-хірургам і навуковым даследчыкам у складзе ХХ Савецкай антарктычнай экспедыцыі. У 1983—1986 гг. служыў у Афганістане галоўным хірургам 40-й арміі. З яго ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле пры акадэміі створаны шэраг лячэбна-дыягнастычных цэнтраў, а таксама вучылішча па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр (1991).
Аўтар звыш за 380 навуковых прац і 200 рацыяналізатарскіх прапаноў, у т.л. 7 манаграфій, 7 вынаходніцтваў.
Узнагароды Узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі (1984), ордэнам Леніна (1986), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1989) і ордэнам «За обустройство земли Российской» 2-й ступені (2008). Пражывае ў Санкт-Пецярбургу.
Літаратура Касачоў Іван Данілавіч // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург /Мікола Нікалаеў. — Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 374—375. Касачёв Иван Данилович//Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3 -х книгах. Книга 1. Учёные-земляки.- Горки. С.124-128.
Катэгорыя:Хірургі Расіі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расіі