Праскоўя Самойлаўна Жу́кава (нар. г., вёска Рэкта, Горацкі павет, Гомельская губерня) — беларускі вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1992).

Біяграфія У 1947 годзе скончыла Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1949—1954 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, аспірант у Інстытуце меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. З 1955 года — старэйшы выкладчыка кафедры раслінаводства Белацаркоўскага сельскагаспадарчага інстытута. З 1956 года П. С. Жукава ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце агародніцтва на пасадзе загадчыка аддзелам агратэхнікі агароднінных культур адкрытага і ахаванага грунту. З 1962 года навуковы супрацоўнік, з 1976 года — загадчык лабараторыяй гербіцыдаў і стымулятараў росту.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па барацьбе з пустазеллем і выкарыстанні рэгулятараў росту раслін, даследаванні па пытаннях узаемадзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў, раслін і глебы. Таксама па вывучэнні таксічнасці гербіцыдаў і харчовай каштоўнасці агароднінных прадуктаў, апрацаваных імі, ступені распаду гербіцыдаў у глебе і прадуктах у мэтах бяспекі іх выкарыстання.

Сааўтар патэнта «Регулятор роста растений»PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .

Асноўныя публікацыі Гербициды и регуляторы роста в овощеводстве. — Мн., 1976. Агротехнические и химические методы борьбы с сорняками в посадках картофеля. — Мн, 1981. (разам з Т. С. Шырко) Регуляторы роста и гербициды на овощных культурах и картофеле. — Мн., 1990. Эффективность применения регуляторов роста в овощеводстве и картофелеводстве. — М., 1990.

Літаратура Жукава Праскоўя Самойлаўна //  — С.444.  — С. 290.

Спасылкі Жукова, Прасковья Самуиловна (доктор сельскохозяйственных наук; род. 1921) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Жукава Праскоўя Самойлаўна // База даных «Мой край — Магілёўшчына». Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім раёне