Аляксандр Арсенавіч Калікінскі () — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1947 годзе, дзе працаваў да 1991 года (у 1955—1965 гадах дэканам агранамічнага факультэта, у 1966—1971 гадах дэканам факультэта аграхіміі і глебазнаўства, з 1973 года загадчык кафедры аграхіміі).

Навуковая дзейнасць На базе праблемнай лабараторыі харчавання раслін вёў даследаванні па спосабах унясення ўгнаенняў. На аснове гэтых даследаванняў камісіяй Прэзідыума Савета Міністраў СССР па пытаннях аграпрамысловага комплексу прынята пастанова па арганізацыі вытворчасці машын і прыстасаванняў для ўнясення мінеральных угнаенняў лакальным спосабам.

Аўтар больш 100 навуковых прац пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах. На ВДНГ удастоены сярэбранага медаля за экспанат «Эфектыўнасць стужачнага ўнясення мінеральных угнаенняў».

Узнагароды і памяць Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), «Знак Пашаны» (1966), трынаццаццю медалямі (у т. л. медаль «За баявыя заслугі»ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»), трыма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка на чацвёртым вучэбным корпусе БДСГА.

Асноўныя публікацыі Краткий справочник по удобрениям для БССР / Р. Т. Вильдфлуш, А. М. Брагин, А. А. Каликинский. — Мн., 1960. Приемы повышения качества органических удобрений. — Мн., 1965. Агрохимия в вопросах и ответах / А. А. Каликинский, И. Р. Вильдфлуш, В. А. Ионас. — Мн., 1991.

Крыніцы

Літаратура

Калікінскі Аляксандр Арсенавіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 548.  — С. 446.

Спасылкі Калікінскі, Аляксандр Арсенавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1915—1993) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі» Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Аграхімікі СССР Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэканы агранамічнага факультэта БДСГА