Анварбек Закіравіч Латыпаў (, Петрапаўлаўск, РСФСР - ) — беларускі біёлаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1975), прафесар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расіі, член савета спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951). З 1955 працуе ў БСГА (1955–2010, агранамічны факультэт, асістэнт, дацэнт кафедры селекцыі і насенняводства, прафесар кафедры генетыкі і насенняводства, у 1967–2000 – загадчык кафедры генетыкі, 1957–1961 – дэкан факультэта завочнага навучання, 1962–1967 – прарэктар па навуковай рабоце, 1977–1983 – прарэктар па вучэбнай рабоце).

Аўтар звыш 160 навуковых прац па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.

Сям'я Унук Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў стаў ахвярай палітычнага пераследу ў 2020-х гг.

Асноўныя публікацыі Основы цитологии и цитологические методы: Учеб.пособие. — Горки,1969. Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. — Горкі, 1971. Биологические и технологические основы выращивания растений. — Варшава:Наука,1990.

Літаратура Латыпаў Анварбек Закіравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9. — Мн.,1999. — С.156.

Катэгорыя:Выкладчыкі агранамічнага факультэт БДСГА Катэгорыя:Дэканы БДСГА