Юрый Леанідавіч Максі́маў (; , , РСФСР — ) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ульянаўск. У 1943 годзе скончыў сярэднюю школу і добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Быў накіраваны ў 26-ы асобны вучэбны танкавы полк ва Ульянаўску, дзе атрымаў спецыяльнасць механіка-вадзіцеля танка Т-34Караба В. И., Серяков И. С. Максимов Юрий Леонидовч (К 95-летию со дня рождения). Прымаў удзел у баях на 1-м Беларускім фронце. Скончыў Ульянаўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1950 годзе. На працягу 3-х гадоў працаваў заатэхнікам у птушкагадоўчым саўгасе-тэхнікуме. З 1953 па 1956 год навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі і ў 1956 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук. Быў накіраваны на працу ў Беларускі НДІ жывёлагадоўлі ў горадзе Жодзіна. Займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, з 1958 па 1960 год — загадчыка лабараторыі. У 1960 годзе для Ю. л. Максімаў быў накіраваны на Далёкі Усход Расіі для навуковага кіраўніцтва і арганізацыі ўкаранення штучнага апладнення жывёл і працаваў Далёкаўсходнім навукова-даследчым інстытуце сельскай гаспадаркі спачатку старшым навуковым супрацоўнікам, а затым загадчыкам аддзела жывёлагадоўлі.

З 1973 года Ю. Л. Максімаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (у 1981—1984 гадах прарэктар, да 1995 года — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па біялогіі ўзнаўлення, штучнага апладнення і развядзення сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў навуковае абгрунтаванне падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя метады тэсціравання спалучальнасці вытворнікаў.

Аўтар 185 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 5 навучальных дапаможнікаў і 4 манаграфіі. Аўтар вынаходстваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі СССР, пасведчаннямі камітэта ВДНГ СССР.

Асноўныя публікацыі Рациональное использование племенных производителей / Под ред. акад. В. К. Милованова. — Хабаровск : [Кн. изд-во], 1964. — 223 с. : ил. ; 20 см. — (Дальневосточный научно-исследовательский институт сельского хозяйства. Труды ; Вып. 7). Селекция черно-пестрого скота в Белоруссии. — Минск : БелНИИНТИ, 1980. — 41 с. : граф. ; 20 см. — (Серия «Сельское хозяйство» : Обзор. информ. / Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.) Воспроизводство стад на молочных комплексах / Ю. Л. Максимов, д-р биол. наук. — Минск : Ураджай, 1977. — 104 с. : ил. ; 20 см. Влияние окисленного жира и антиоксидантов на продуктивность и воспроизводительные функции сельскохозяйственных животных. — Горки, 1983 (разам з Н. І. Максімавай). Прогнозирование сочетаемости родительских пар при индивидуальном подборе //Доклады ВАСХНИЛ. — 1990. — № 12. Повышение эффективности использования черно-пестрого скота. — Мн.: Ураджай,1984.

Літаратура

Спасылкі Караба В. И., Серяков И. С. Максимов Юрий Леонидовч (К 95-летию со дня рождения) Караба В. И., Минич Л. А., Павлова Т. Н., Гавриченко Н. И. Максимов Юрий Леонидовч (К 90-летию со дня рождения) // Животноводство и ветеринарная медицина, 2017. Максимов Юрий Леонидович // Праект «Память народа» Максимов Юрий Леонидович // Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны

Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Дэканы факультэта біятэхналогіі і аквакультуры БДСГА Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР Катэгорыя:Вынаходнікі СССР