Сяргей Патапавіч Ку́краш (, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2003).

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1965). З 1974 г. працаваў на Магілёўскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 г. дырэктар). З 1981 г. працуе ў БСГА асістэнтам (1981—1983), старшым выкладчыкам (1988), дацэнтам (1988—1999), прафесарам кафедры аграхіміі (1999). З’яўляецца адным з вядучых вучоных у галіне ільнаводства. Аўтар звыш за 180 навуковых і метадычных прац па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці ільну і якасці ільнопрадукцыі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў».

Асноўныя публікацыі Агрохимия. — Мн., 2000 (у сааўт.) Лён Беларуси: монография (в соавт.). — Мн., 2003.

Літаратура

Кукреш Сергей Потапович // Лён : энциклопедия / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба. — Минск : БелЭн, 2009. — С. 66. Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Минск, 2007.

Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі