Міхаіл Герасімавіч Голчанка (, вёска Плешчыцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1991), прафесар (1992). Заслужаны работнік народнай адукацыі (1990).
Біяграфія Скончыў БСГА (1965), дзе і працуе дэканам гідрамеліярацыйнага факультэта. Аўтар звыш 250 навуковых прац па вільгацезабяспечанасці і арашэнні зямель, утылізацыі жывёлагадоўчых сцёкаў, дажджавальных прыстасаваннях, 30 вынаходніцтваў і патэнтаў.
Асноўныя публікацыі Влагообеспеченность и орошение земель в Белоруссии. — Мн.:Ураджай,1976. Орошение садов и ягодников. — Мн.:Ураджай, 1985 (у сааўт.). Интенсификация орошаемого овощеводства. — Мн.: Ураджай, 1987 (у сааўт.). Оросительные мелиорации. — Мн.:Выш.шк.,1989.
Літаратура Голчанка Міхаіл Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5. — Мн.,1997. — С.327.
Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Дэканы БДСГА