Васіль Іванавіч Васільеў (нар. , вёска Тушавая, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец, педагог.
Біяграфія Скончыў Віленскі мастацкі інстытут (1952). Вучыўся ў В. Мацкявічуса. З 1960 г. выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1952 г. Працуе ў жанрах пейзажу і партрэта. У пейзажах багатая вобразнасць спалучаецца з майстэрствам абагульнення: «Веснавое ворыва» (1967), «Восеньскі матыў» (1973), «Восень на Вячы» (1975), «Браслаўшчына» (1976), «Лён» (1977), «Вечар» (1981), «Зноў прыйшла вясна» (1982), «Месячная ноч ля возера» (1983), «Парыў ветру» (1994), «Белавежская пушча» (1996) і інш.
У Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі знаходзіцца калекцыя мастака з 31 карціны.
Літаратура Васільеў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мн., 1997. — Т.4. — С. 28. Васільеў Васіль Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1984. — Т.1. — С. 584.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР