Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман (; , — ) — савецкая і беларуская паэтэса-перакладчык, левы грамадскі дзеяч і педагог; звязана з асяроддзем палякаў на Беларусі, тварыла на польскай мове. Жонка Стэфана Гельтмана, маці Віктара Гельтмана.
Біяграфія Нарадзілася ў 1886 годзе ў Глуску, ў Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і аптэкараВиктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников . Вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1904—1907). Студэнткай прымала ўдзел у маладзёжным рэвалюцыйна-дэмакратычным руху. Да гэтага часу адносяцца і яе першыя вершы, прысвечаныя рэвалюцыйнай барацьбе моладзі («Адозва», 1906 г.). З 1917 г. працавала ў Мінску, стала членам «Польскага сацыялістычнага аб’яднання». У 1921—1931 гг. выкладала ў польскім педтэхнікуме імя Людвіка Варынскага і ў педагагічным інстытуце ў Мінску, прымала ўдзел у рабоце польскага сектара Акадэміі навук БССР. У 1932—1937 гг. выкладала польскую мову ў Ваеннай Акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве. У 1937 г. рэпрэсіравана савецкай уладай і выслана ў Казахскую ССРМашынская-Гельтман Ядвіга Уладзіславаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: 1999. — с.570.
У 1920-я гады стала першым складальнікам падручнікаў і буквара для польскіх школ у Беларусі, часта выступала ў перыядычным друку з апавяданнямі, нарысамі — «Першая кніга для чытання», «Другая частка лемантара» (1926), «Другая кніга для чытання» (1928). Супрацоўнічала з польскамоўным прэсавым арганам Камуністычнай Партыі Беларусі — часопісам «Орка»пад рэд. Г. Пашкова: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5: М — пуд. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1999, с. 357. ISBN 985-11-0141-9. Пераклала на польскую мову асобныя вершы і паэму Я. Купалы «Над ракой Арэсай», «Выбраныя апавяданні» Ц. Гартнага (1929), «Выбраныя вершы» А. Александровіча (1932), аповесці «Салавей» З. Бядулі (1931), «Дрыгва» Я. Коласа (1936), урыўкі з паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка». Член польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, член Саюза пісьменнікаў СССР.
Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Выкладчыкі Польскага педагагічнага тэхнікума імя Людвіка Варынскага