Карней Іосіфавіч Аляксееў (нар. , в. Вуглы, Бабруйскі раён) — беларускі скульптар.
Біяграфія У 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года.
З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года, з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі БСМ.
Жыве ў г. Магілёве.
Творчасць Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры, пераважна ў жанры партрэта. Асноўныя творы: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г. Дз. Белавус, мастака Э. Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979), кампазіцыі «Першы ўраджай» (1974), «Ф. Скарына», «Пад мірным небам», «Выратаванне», «Сон паэта. Прысвячаецца М. Багдановічу», «Анёл-ахоўнік», «Жаночы партрэт», «Кветкавод Наташа» (1983), трыпціх «Якуб Колас» (1976), помнік-бюст Герою Савецкага Саюза М. Чэпіку (1980, в. Блужа Мінскай вобласці), мемарыяльныя дошкі І. Болдзіну, М. Яшыну, Г. Каніскаму ў г. Магілёве.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Літаратурным музеі М. Багдановіча, Літаратурным музеі Я. Купалы, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, фондах БСМ.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта