Іван Іванавіч Бокій (, вёска Продзвіна, ) — беларускі графік.
Біяграфія У 1968 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, ў 1977 г. Маскоўскі паліграфічны інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 г. Працуе ў кніжнай і станкавай графіцы. Асноўныя творы: мастацкае афармленне «Падарожнай кніжкі Скарыны», альбома «Беларуская кераміка», кніг «Як разгаралася полымя» і «Маніфест народнага шчасця» П. Ткачова; графічнай серыі «Хатынь», «Свабодай азорыцца свет». Узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР (1985), шматлікімі дыпломамі конкурсаў «Мастацтва кнігі».
Літаратура
Бокій Іван Іванавіч//Беларускі Саюз мастакоў (1938—1998): Энцыклапед. даведнік.-Мн., 1998.-С. 65.
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі