Сяргей Аляксеевіч Мазанік (нар. , ) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1999, Пераўтварэнні Ляпунова лінейных дыферэнцыяльных сістэм), прафесар (2000).
Біяграфія Скончыў БДУ (1977), дзе і працуе. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і методыцы выкладання матэматыкі. Распрацаваў і дастасаваў метад пераўтварэнняў Ляпунова да даследавання лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. Пабудаваў тэорыю прыводных і асімптатычна эквівалентных алгебра-дыферэнцыяльных сістэм.
Навуковыя працы Курс дифференциальных уравнений. Мн., 1996 (разам з Ю.Багданавым, Ю.Сыроідам); О неприводимости линейных систем обобщенным преобразованием Ляпунова к системам Лаппо-Данилевского // ДУ. 1998. Т. 34, № 8; Системы Лаппо-Данилевского во множестве линейных систем // ДУ. 1999. Т. 35, № 1.
Літаратура
Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі