Се́рбія ( ), Рэспу́бліка Се́рбія () — заходне-балканская дзяржава. Выхаду да мора не мае, мяжуе з Венгрыяй на поўначы, Румыніяй і Балгарыяй на ўсходзе, Паўночнай Македоніяй на поўдні, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй на захадзе. Апроч таго, на паўднёвым захадзе ад краіны знаходзіцца Рэспубліка Косава, суверэннасць якой Сербія не прызнае.
Паводле даных перапісу 2022 года насельніцтва Сербіі складае 6 664 449 жыхароўНаселение Сербии за десять лет сократилось на полмиллиона человек. Сталіца краіны, горад Бялград з насельніцтвам больш за мільён чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Сербія з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Савета Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Партнёрства дзеля міру, Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і Цэнтральна-еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю. Як кандыдат на сяброўства дзяржава вядзе перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз. Краіна знаходзіцца ў працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і з’яўляецца нейтральнай дзяржавай у ваенным дачыненні.
Сербія мае эканоміку з узроўнем даходу вышэйшым за сярэдні і з перавагай сектара паслуг. Краіна займае высокае месца ў рэйтынгах паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу (45-е), глабальнага індэксу міру (48-е), адносна высокае месца ў рэйтынгу паводле індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (66-е) і з’яўляецца эканамічна ўмерана свабоднай краінай (77-е месца).
Гісторыя
Пасля славянскіх міграцый на Балканы, якія пачаліся ў 6 стагоддзі, у эпоху ранняга сярэднявечча сербы стварылі некалькі дзяржаў. У 1217 годзе Каралеўства Сербія атрымала прызнанне з боку Рыма і Канстанцінопаля, а ў 1346 годзе яно дасягнула свайго піку, на кароткі час стаўшы Сербскім царствам. Да сярэдзіны 16 стагоддзя ўся сучасная тэрыторыя Сербіі была далучана да Асманскай імперыі, пасля чаго часткі краіны таксама ўваходзілі ў склад Габсбургскай імперыі, якая, узяўшы пад кантроль Ваяводзіну, пачала прасоўванне ў бок Цэнтральнай Сербіі ў канцы 17 стагоддзя. У пачатку 19 стагоддзя ў выніку сербскай рэвалюцыі была створана нацыянальная дзяржава, якая стала першай канстытуцыйнай манархіяй у рэгіёне і пазней павялічыла сваю тэрыторыю. Пасля катастрафічных страт у Першай сусветнай вайне і наступнага аб’яднання габсбургскай правінцыі Ваяводзіны з Сербіяй, якая разам з іншымі паўднёваславянскімі народамі стала сузаснавальніцай Югаславіі, якая існавала ў розных палітычных формах да югаслаўскіх войнаў 1990-х гадоў, якія мелі разбуральныя наступствы для рэгіёну. У 1992 годзе Сербія ўтварыла саюз з Чарнагорыяй, які распаўся ў 2006 годзе, калі Сербія зноў стала незалежнай краінай. У 2008 годзе Асамблея Косава, паўднёвай правінцыі Сербіі з албанскай этнічнай большасцю, абвясціла незалежнасць, што выклікала змешаную рэакцыю з боку міжнароднай супольнасці.
Прыход славян Прыкладна ў VI—VII стст. па рэках Заходняя Марава, Дрына, Босна і Нерэтва рассяліліся славянскія плямёны. Першапачаткова гэтыя ізаліраваныя рэгіёны называліся Рашка, Дукля, Паганія, Травунія, Захум’е і Боснія. Славяне асімілявалі мясцовыя ілірыйскія і фракійскія плямёны. У выніку гэтага пачала зараджацца сербская нацыя.
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні ў сербаў пачалі складвацца ў VIII—IX стст., перш за ўсё ў Рашцы. У Х ст. у суседнім Захум’і ўзнік другі цэнтр. З утварэннем дзяржаўнасці сербам даводзілася змагацца за існаванне з суседнімі Балгарыяй і Візантыяй.
Калі ў Х ст. Балгарыя і Візантыя былі часова аслаблены ўнутранай барацьбой, Часлаў Кланіміравіч аб’яднаў пад сваёй уладай этнічна сербскія землі, у тым ліку Боснію і Травунію. Аднак пасля яго смерці створаная ім дзяржава пачала паступова распадацца.
У пачатку ХІ ст. амаль усе сербскія землі апынуліся пад намінальнай уладай спачатку Балгарыі, а пасля — Візантыі. У гэтай сітуацыі новым цэнтрам згуртавання сербскіх зямель стала Дукля. Дуклянскі князь Ваіслаў і яго сын Міхаіл аб’ядналі значную частку сербскіх зямель. Наступны ўладар Дуклі Канстанцін Бодзін працягваў працэс аб’яднання, аднак пасля яго смерці створаная дуклянскімі ўладарамі дзяржава распалася. У выніку сербскія землі апынуліся пад уладай Візантыі.
Сербскае царства
У другой палове ХII ст. цэнтрам аб’яднання сербскіх зямель зноў стала Рашка. Пасля напружанай барацьбы феадальных кланаў уладу ў Рашцы ўзяў Стэфан Неманя, заснавальнік дынастыі Неманічаў. На працягу ХІІ—ХІІІ стст. прадстаўнікі дынастыі атрымалі каралеўскі тытул ад рымскага папы і здолелі дамагчыся прызнання аўтакефаліі сербскай царквы Канстанцінопалем. Гэта сведчыла аб прызнанні Сербіі як самастойнай дзяржавы.
У 1331 г. кіраўніком Сербскай дзяржавы стаў Стэфан Душан. Час яго кіравання лічыцца перыядам росквіту сярэдневяковай сербскай дзяржаўнасці. Сербія падпарадкавала Балгарыю, а ў 1346 г. Стэфан Душан каранаваўся ўжо як цар сербаў і рамееў (грэкаў-візантыйцаў). Годам раней сербская царква стала патрыярхіяй.
Пасля смерці Стэфана Душана ў 1355 г. каралём Сербіі стаў Стэфан V Ураш, які не меў палітычных здольнасцей свайго бацькі. Пачаўся распад дзяржавы і наступіў палітычны крызіс. Пераможцам у палітычнай барацьбе стаў князь Лазар Гырбланавіч.
Галоўнай пагрозай для Сербіі ў гэты перыяд сталі туркі-асманы, якія паступова захапілі значную частку візантыйскіх уладанняў і пагражалі ўсім Балканам. Лазар стварыў саюз з удзелам баснійскага бана Твртка супраць турак.
15 чэрвеня 1389 г. на Косавам полі адбылася адна з буйнейшых бітваў Сярэднявечча. Туркі дзякуючы значнай колькаснай перавазе здолелі перамагчы і прымусілі сербаў скласці нявыгаднае пагадненне, паводле якога сын Лазара, Стэфан Лазаравіч, прызнаў сваю васальную залежнасць ад Асманскай імперыі.
Стэфан Лазаравіч удзельнічаў у паходах турак, у тым ліку ў бітве каля Анкары ў 1402 г., калі туркі былі цалкам разбіты Тамерланам (Цімурам). Стэфан Лазаравіч здолеў выратавацца. Пасля гэтага ён разарваў дагавор з туркамі і прызнаў сябе васалам Візантыі, за што візантыйцы далі яму тытул дэспата. У 1403 г. Стэфан стаў васалам Венгрыі.
Аднак туркі пачалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы дэспатавіны. Пасля паражэння аб’яднанай арміі еўрапейскіх краін пад Варнай у 1444 г. туркі пачалі паступовы захоп усіх сербскіх зямель. У 1459 г. апошняя сербская крэпасць Смедэрэва была ўзята туркамі.
Асманскае панаванне У перыяд з 1459 па 1804 г. Сербія знаходзілася пад прамым кіраваннем Асманскай імперыі. Неаднаразова ўздымаліся паўстанні, якія доўжыліся некалькі дзесяцігоддзяў. Паглыбленне палітычнага крызісу ў Асманскай імперыі прывяло да сербскага паўстання (1804—1813), падчас якога была абвешчана незалежнасць Сербіі, але турэцкія войскі здолелі задушыць паўстанне. Праз два гады ўспыхнула другое паўстанне пад кіраўніцтвам Мілаша Абрэнавіча, якое скончылася падпісаннем пагаднення, паводле якога Сербія атрымала шырокую аўтаномію ў складзе Турцыі.
Сербскае Каралеўства
У 1867 г. апошнія асманскія войскі пакінулі Сербію, і дзяржава стала дэ-факта незалежнай. На Берлінскім кангрэсе ў 1878 г. Сербія атрымала міжнароднае прызнанне.
У пачатку XX ст. Сербія значна павялічыла сваю тэрыторыю за кошт перамогі ў балканскіх войнах. Нягледзячы на вялікія людскія і матэрыяльныя страты, Сербія ўнесла свой уклад у перамогу Антанты ў Першай сусветнай вайне.
Югаславія
Пасля 1918 г. Сербія, страціўшы свой суверэнітэт і дзяржаўнасць, стала адной з дзяржаў-заснавальніц Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, пераназванага ў 1929 г. у Каралеўства Югаславія.
У гады Другой сусветнай вайны тэрыторыя Сербіі знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў — Італіі, Балгарыі, Венгрыі, Албаніі, а таксама прафашысцкага марыянеткавага дзяржаўнага ўтварэння Незалежнай дзяржавы Харватыі (НДХ).
Адразу пасля вайны, у 1945 годзе, у якасці пераемніцы Каралеўства Югаславіі ўтварылася Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія, якая знаходзілася пад уладай новага камуністычнага рэжыму на чале з І. Броз-Цітам. Новая Югаславія складалася з шасці рэспублік: Сербіі, Харватыі, Славеніі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі і Македоніі. У тым самым 1945 годзе краіна атрымала новую назву Федэральная Народная Рэспубліка Югаславія, гэта назва праіснавала да 1963 г., калі краіна была перайменавана ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію.
Сучаснасць У 1991—1992, калі Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія выйшлі са складу СФРЮ, Сербія і Чарнагорыя захавалі федэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 года абвясцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносін 4 лютага 2003 года была абвешчана новая дзяржаўная супольнасць Сербія і Чарнагорыя, якая стала прадаўжальнікам СРЮ. Пасля правядзення ў Чарнагорыі 21 мая 2006 рэферэндуму па пытанні аб яе дзяржаўнай самастойнасці Народная Скупшчына Рэспублікі Сербія 5 чэрвеня 2006 года пацвердзіла, што паводле Дэкларацыі аб незалежнасці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкула 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасці Сербіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сербія з’яўляецца правапераемнікам Сербіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.
Дзяржаўны лад і палітыка Рэспубліка Сербія — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 2006 года. 28—29 кастрычніка 2006 года ў краіне адбыўся рэферэндум па праекце новай канстытуцыі Сербіі. У ім прынялі ўдзел 54,91 % выбаршчыкаў, унесеных у спісы. За канстытуцыю прагаласавала 53,04 %. 8 лістапада 2006 года Скупшчына Сербіі афіцыйна абвясціла канстытуцыю краіны.
Выканаўчая ўлада
Глава дзяржавы — прэзідэнт Сербіі, абіраны ўсенародна на пяць гадоў. З 2017 года гэты пост займае Аляксандр Вучыч.
Заканадаўчая ўлада
Вышэйшым органам дзяржаўнай улады з’яўляецца аднапалатны парламент — Народная Скупшчына Рэспублікі Сербіі (250 дэпутатаў), абіраная на чатыры гады. Старшыня — Прэдраг Маркавіч (партыя «Г-17 плюс»).
Выканаўчая ўлада — Урад Рэспублікі Сербія, склад якога сцвярджаецца Скупшчынай па выніках парламенцкіх выбараў.
Дзяржаўная сімволіка, нацыянальныя святы
Гімн Рэспублікі Сербія — стары гімн былога Каралеўства Сербіі, «Боже правде», са злёгку змененым тэкстам.
Герб Рэспублікі Сербія — копія былога герба Каралеўства Сербіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на грудзях якога размешчаны чырвоны шчыт з крыжам і чатыры крэсіва. Зверху размешчаны каралеўская карона і плашч. Герб упершыню прыняты ў 1882 г.
Народны сцяг Сербіі прадстаўлены ў выглядзе гарызантальнага трыкалора з колерамі: чырвоны, сіні і белы. Акрамя народнага сцяга, існуе дзяржаўны сцяг, які мае такі ж выгляд, але на ім дадаткова адлюстраваны малы герб Сербіі.
Нацыянальныя святы Сербіі 1 і 2 студзеня — Новы год 13 студзеня — праваслаўны Новы Год 1 мая — Дзень Працы 27 студзеня — Дзень духоўнасці 15 лютага — Дзень дзяржаўнасці 28 чэрвеня — Дзень сербаў памерлых за радзіму
Адміністрацыйны падзел
№АкругаСталіцаПлошча, км²НасельніцтваКарта1Нумары акруг адпавядаюць нумарам на карце справа.БорскаяБор3507123,8482БранічэўскаяПажаравац3865180,4803ЗаечарскаяЗаечар3623118,2954Заходне-БацкаяСомбар2420187,5815ЗлатыборскаяУжыцы6140284,7296КалубарскаяВалева2474174,2287Косаўска-МітровіцкаяКосаўска-Мітровіца8Косаўска-ПамараўскаяГніланэ9КосаўскаяПрышціна10МаравіцкаяЧачак3016212,14911МачванскаяШабац3268297,77812НішаўскаяНіш2729373,40413ПадунайскаяСмедарава1248198,18414ПамараўскаяЯгодзіна2614212,83915Паўднёва-БанацкаяПанчава4245291,32716Паўднёва-БацкаяНові-Сад4016607,83517Паўночна-БанацкаяКікінда2329146,69018Паўночна-БацкаяСубаціца1784185,55219ПечскаяПеч20ПіроцкаяПірот276192,27721ПрызранскаяПрызран22ПчыньскаяУране3520158,71723РасінскаяКрушавац2667240,46324РашскаяКралева3918300,10225СрэмскаяСрэмска-Мітравіца3486311,05326Сярэдне-БанацкаяЗрэнянін3256186,85127ТопліцкаяПракупле223190,60028ШумадзійскаяКрагуевац2387290,900 Ваяводзіна Паўднёвая і Усходняя Сербія29ЯбланіцкаяЛескавац2769215,463 Косава і Мятохія Шумадзія і Заходняя Сербія
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Сербія знаходзіцца на Балканскім паўвостраве ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.