Сан-Бенедыкта () — востраў у Ціхім акіяне ў групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Каліма. Плошча вострава - 5,94 км². Ненаселены.
Гісторыя Адкрыты ў 1779 г. іспанскімі мараплаўцамі. Некаторы час меў назву Санта-Тама́с. У 1868 г. далучаны да Мексікі. З 2008 г. уваходзіць у склад біясфернага запаведніка.
Геаграфія
Востраў Сан-Бенедыкта — самы паўночны ў групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Знаходзіцца прыкладна ў 400 км на поўнач ад паўвострава Каліфорнія, 1223 км на захад ад Мехіка, 10966 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня - 4,22 км, найбольшая шырыня - 2,42 км.
Мае вулканічнае паходжанне. Складаецца з двух старых вулканаў Хэрэра і Мантыкула-Сенерытыка і новага вулкана Ба́рсена (310 м), які сфарміраваўся у выніку вывяржэння 1952 - 1953 гг. Мяркуецца, што да яго ўзнікнення найвышэйшым вулканам быў Мантыкула-Сенерытыка. Вывяржэнне Барсены значна паўплывала на ўсю экалогію вострава.
Клімат марскі трапічны, даволі вільготны. Аднак з-за перавагі цвёрдых базальтавых парод дажджавая вада амаль не пранікае ў глебу. Сталых крыніц пітной вады няма. У цэнтры кратэра Барсены сустракаецца паніжэнне, дзе дажджавыя сцёкі фарміруюць невялікае возера, але толькі ў сезон мусонаў.
Прырода І без таго бедная прырода вострава значна пацярпела падчас вывяржэння вулкана ў 1952 - 1953 гг. У нашы дні наземная фаўна прадстаўлена выключна птушкамі. Флора пераважна травяністая, рэдка сустракаюцца хмызнякі і дзікі вінаград. Значна большую цікавасць уяўляе прыродны свет Ціхага акіяна вакол вострава. Тут сустракаюцца акулы, дэльфіны, скаты-матылькі і г. д.
Спасылкі Islands of Socorro, Clarion, San Benedicto, and Roc Partida in the Pacific Ocean off the coast of Mexico Bárcena The story of the nets of San Benedicto Isla San Benedicto
Сан-Бенедыкта