Македонцы () — старажытны народ, карэнныя насельнікі поўначы Балканскага паўвострава, стваральнікі старажытнамакедонскай дзяржавы.

Паходжанне Паходжанне старажытных македонцаў з'яўляецца дыскусійным пытаннем, прычым навуковыя дыскусіі ўскладняюцца палітычнымі спрэчкамі паміж Грэцыяй і Рэспублікай Македоніяй, паколькі Грэцыя лічыць назву Македоніі грэчаскай і не пагаджаецца прызнаваць яе за Рэспублікай Македоніяй.

Тэрыторыя Македоніі здаўна з'яўлялася кантактнай зонай розных народаў, у тым ліку фракійцаў і ілірыйцаў. У сярэдзіне VII ст. тут ўзнікла Македонская дзяржава, якая паступова пашыралася. Дзякуючы блізкасці да Грэцыі македонцы былі рана ўцягнуты ў агульнагрэчаскія палітычныя справы, таксама адбывалася хуткая элінізацыя мясцовага насельніцтва.

Частка навукоўцаў лічаць старажытных македонцаў элінізаванымі фракійцамі або ілірыйцамі. Звычайна спасылаюцца на шматлікія грэчаскія крыніцы, якія адрозніваюць Македонію ад Грэцыі, а македонцаў ад грэкаў. Асабліва выразна гэта праяўляецца ў прамовах Дэмасфена. Вядома, што македонскія ўладары выводзілі свой род з Аргаса і лічылі сябе грэкамі па паходжанню, але ім прыходзілася даказваць гэта. Герадот апавядаў гісторыю македонскага ўладара Аляксандра, саюзніка грэкаў у вайне с персамі. У маладыя гады ён пажадаў удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, але прысутныя эліны запярэчылі супраць гэтага. "Гэтыя гульні, казалі яны, для элінаў, а не для варвараў. Аляксандр здолеў давесці, што ён аргасец, і суддзі прызналі яго элінскае паходжанне"Герадот, V:22. Магчыма, што заява Аляксандра Македонскага аб яго нараджэнні ад Зеўса была накіравана на спыненне спрэчак сярод грэкаў аб блізкасці да іх македонцаў.

Аднак у старажытнагрэчаскіх крыніцах няма аднадушнасці. Герадот узгадваў старажытнае племя македны, што былі продкамі грэкаў-дарыйцаўГерадот, I:56. Фукідыд, які сам меў фракійскае паходжанне, вылучаў Македонію са складу Грэцыі, але не лічыў македонцаў фракійцамі. Згодна яго разважанням, македонцы былі грэкамі. У ранейшыя часы яны ўварваліся на поўнач і заваявалі частку фракійскіх зямель разам з мясцовымі жыхарамі. Некаторыя з фракійцаў у яго час працягвалі існаваць у межах Македонскай дзяржавы і нават мелі сваё кіраваннеФукідыд, II:99.

Думка пра грэчаскае паходжанне македонцаў часткова падцвярджаецца археалогіяй і мовазнаўствам. Вядома, што ўжо пры жыцці Аляксандра Македонскага македонцы шырока карысталіся грэчаскай мовай. Раней меркавалася, што гэта было адным з наступстваў элінізацыі. Некаторыя антычныя аўтары ўзгадвалі асабістую македонскую мову. Знойдзеныя нешматлікія надпісы на ёй паказваюць, што гэта быў адзін з паўночных дыялектаў грэчаскай мовы, дастаткова адрозны ад літаратурнага, каб лічыць яго проста вынікам запазычвання грэчаскай культуры.

Выбітныя старажытныя македонцы Філіп II Македонскі — уладар старажытнай Македоніі, заваёўнік Грэцыі. Аляксандр Македонскі — уладар Македоніі і Грэцыі, буйны ваенны дзеяч. Селеўк I Нікатар — заснавальнік дзяржавы Селеўкідаў. Пталамей I Сатэр — заснавальнік дынастыі Пталамеяў, мемуарыст. Клеапатра — апошняя валадарка эліністычнага Егіпта. Персей Македонскі — апошні валадар Македоніі.

Спасылкі ANCIENT MACEDONIANS Ancient Macedonia www.ancientmacedonia.com Ancient Macedonia on livius.org Home of the Ancient Macedonians The ancient Macedonians were not Greeks!

Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Фракійцы Катэгорыя:Старажытная Македонія Катэгорыя:Старажытная Грэцыя