Музей Обальскага камсамольскага падполля — музей у гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адкрыты 29 кастрычніка 1965 года як філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1 красавіка 2000 года — філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

У музеі сабрана больш за 1000 экспанатаў як ваеннага, так і даваеннага часу. Сярод экспанатаў — дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, творы мастацтва і г.д.

Галоўную экспазіцыю музея ўтвараюць матэрыялы пра дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы». У іншых экспазіцыях адлюстраваны ўдзел камсамола Беларусі ў грамадзянскай вайне і сацыялістычным будаўніцтве, подзвігі камсамольцаў і моладзі Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на акупаванай тэрыторыі, удзел камсамола ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.

Гл. таксама Ефрасіння Савельеўна Зянькова Спіс музеяў Віцебскай вобласці Зінаіда Мартынаўна Партнова

Літаратура Музей комсомольской славы // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 516—517. Обальскі музей камсамольскай славы // Энцыклапедыя літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 11.

Спасылкі Обаль, музей — фоткі ад 13.01.2015 г. ды інфармацыя да іх

Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Культура Шумілінскага раёна Катэгорыя:Обаль (Шумілінскі раён) Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі