Сяргей Дубаенка (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Юні Ікс Лабс».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», потым гуляў у розных клубах, пераважна ў Першай лізе.

З 2011 года гуляў за мазырскую «Славію», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2013 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона (у якім «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе) пакінуў мазырскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

У 2020 годзе далучыўся да другалігавай мар’інагорскай «Вікторыі». У 2021 годзе стаў таксама галоўным трэнерам каманды. У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Юні Ікс Лабс».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2005 Д1 Зорка-БДУ 5 0 2006 Д2 Зорка-БДУ 23 0 2007 Д2 Зорка-БДУ 14 1 2008 Д1 Дарыда 25 0 2009 дубль Нафтан 6 2 2010 Д2 Верас 15 0 2011 Д2 Славія 21 1 2012 Д1 Славія 20 0 2013 Д1 Славія 8 0 2020 ДЗ Вікторыя 15 2 2021 ДЗ Вікторыя 11 0 2022 ДЗ Вікторыя 1 0

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Нясвіж Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Вікторыя Мар’іна Горка