Мікалай Зянько (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Мінска», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове, але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі з’яўляўся на замену. У ліпені 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, але пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных.
У лютым 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». У складзе слуцкага клуба спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясціўся на пазіцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам». У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны.
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам». У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клубам «Мілсамі».
У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі». Замацавацца ў асноўным складзе, аднак, не здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах, гуляў таксама за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клуб.
У лютым 2018 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», а пазней далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»), забіў гол і быў прызнаны найлепшым іграком сустрэчы.
У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі», дзе пераважна зрэдку выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў клуб.
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды». Быў асноўным нападнікам лідчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мінскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. У складзе камандзе звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў «Крумкачы» і перайшоў у «Смаргонь», дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе быў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечнам», а пазней далучыўся да «Ліды» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба. У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Оршу». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.
У ліпені 2023 года далучыўся да мінскага «Трактара», дзе гуляў да канца сезона.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, згуляў адзін матч у алімпійскай зборнай.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2008, 2009, 2012 Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2017 Уладальнік Суперкубка Таджыкістана: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2006 Д3 Змена 23 0 2007 Д1 Мінск 2 0 2008 Д2 Мінск 15 0 2009 (1) Д2 Ведрыч-97 13 7 2009 (2) Д2 Белшына 9 1 2010 Д1 Мінск 5 0 2011 Д1 Мінск 23 1 2012 Д2 Дняпро 26 11 2013 Д1 Дняпро 12 1 2014 Д1 Слуцк 31 5 2015 Д1 Слуцк 18 0 2016 (1) Д1 Граніт 11 0 2016/17 Д1 Мілсамі 20 4 2017 (2) Д1 Славія 5 0 2018 (1) Д1 Істыклол 8 2 2018 (2) Д1 Гарадзея 5 0 2019 Д2 Ліда 27 10 2020 (1) Д2 Крумкачы 9 1 2020 (2) Д2 Смаргонь 14 6 2021 Д2 Орша 32 9 2022 (1) Д2 Ліда 7 0 2022 (2) Д2 Орша 12 2 2023 (2) Д3 Трактар 7 3
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Мілсамі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Істыклол Душанбэ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск