Рыхард Іаган Кун (; , — , ) — нямецкі хімік і біяхімік.
Біяграфія Вучыўся (1919—1922) і працаваў у Мюнхене ў Р. Вільштэтэра. З 1926 года прафесар у Вышэйшай тэхнічнай школе і дырэктар Хімічнага інстытута ў Цюрыху. З 1928 года прафесар Гайдэльбергскага ўніверсітэта і кіраўнік хімічнага аддзяленні ў інстытуце Макса Планка.
Асноўныя працы Усталяваў будову і ажыццявіў сінтэз шматлікіх прыродных рэчываў (у тым ліку каля 300 раслінных пігментаў). Вывучаў сувязь хімічнай будовы ненасычаных злучэнняў з іх фізічнымі (аптычнымі, магнітнымі і дыэлектрычнымі) ўласцівасцямі. У 1944 годзе сінтэзаваў баявое атрутнае рэчыва заман.
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1938) за працы па каратыноідах і вітамінах.
Літаратура Farber Ed., Nobel prize winners in chemistry, L.— N. Y., 1963.
Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Біяхімікі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта