Трыхлорэтыле́н, трыхлорэтэн, ClCH=CCl2 — арганічнае рэчыва, хлорвытворнае этылену.

Бясколерная вадкасць са сладкаватым пахам. Малекулярная маса 131,39. Тэмпература плаўлення −73 °C. Тэмпература кіпення 86,7 °C, шчыльнасць 1464,2 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Мала раствараецца ў вадзе, змешваецца з арганічнымі растваральнікамі. На святле паступова акісляецца з утварэннем фасгену і галагенаўтрымліваючых кіслот і набывае ружовую афарбоўку.

Трыхлорэтылен атрымліваюць хлараваннем сумесі хлорэтанаў і хлорэтыленаў пры тэмпературы 400—500 °C у кіпячым слоі каталізатара.

Выкарыстанне Трыхлорэтылен выкарыстоўваеццадля абястлушчвання металаў, хімічнай чысткі тэкстылю. Раней выкарыстоўваўсяАртыкул на сайце ХиМиК.ру ў вытворчасці монахлорвоцатнай кіслаты.

Літаратура

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Наркозныя сродкі Катэгорыя:Лекавыя сродкі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу Катэгорыя:Галагенаваныя растваральнікі Катэгорыя:Арганічныя рэчывы