«З жыцця марыянетак» () — мастацкі фільм рэжысёра Інгмара Бергмана 1980 года, зняты ім па ўласным сцэнарыі.
Сюжэт Гэта незвычайны для Бергмана фільм, створаны ў жанры крымінальна-псіхалагічнай драмы, насычаны эратычнымі сцэнамі і псіхааналітычным зместам. Фільм уяўляе сабой расследаванне забойства і, адначасова, раскрыццё гісторыі хваробы галоўнага героя.
Фільм пачынаецца сцэнай забойства прастытуткі: галоўны герой, малады чалавек даволі прыемнай зьнешнасці, сустракаецца з прастытуткай у бардэлі ноччу, спачатку праяўляе да яе пяшчоту, але раптам успыхвае агрэсія, затым ловіць яе, пераразае дзяўчыне горла і авалодвае ёю.
Далейшы ход карціны - рэтраспектыўнае расследаванне псіхалагічных прычын забойства з пункту гледжання розных людзей.
У ролях Роберт Атцорн — Пітэр Егерман Хайнц Бенет — Артур Брэнер Марцін Бенрат — Могенс Енсэн Тоні Бергер — ахоўнік Крысцін Бухегер — Катарына Егерман Гэбі Дохм — сакратарка Эрвін Фабер Лола Мютэль — Кардэлія Егерман Рут Олафс — няня Карл-Хайнц Пельсер — следчы Рыта Русек — Ка Вальтэр Шмідынгер — Цім
Катэгорыя:Фільмы Інгмара Бергмана