У камп’ютарнай архітэктуры — цэлы тып лікаў, адрасы памяці, ці іншыя тыпы даных памерам не больш за 8 біт (адзін актэт). Васьмібітныя архітэктуры ЦПП і АЛП, аснаваныя на рэгістрах і шынах дадзенага памеру. 8-біт — таксама назва пакалення камп’ютараў, калі васьмібітныя працэсары былі стандартам.
Васьмібітныя працэсары звычайна ўжываюць 8-разрадную шыну даных і 16-разрадную шыну адрасу, што значыць, што іх адрасная прастора абмежавана 64 КБ; аднак з гэтага правіла бываюць выключэнні.
Першым шырока распаўсюджаным 8-бітным мікрапрацэсарам быў «Intel 8080», які ўжываўся ў шматлікіх аматарскіх камп’ютарах у канцы 1970-х і на пачатку 1980-х гадоў, часта выкарыстоўваючы аперацыйную сістэму CP/M. «Zilog Z80» (сумяшчальны з 8080) і «Motorola 6800» таксама выкарыстоўваліся ў падобных камп’ютарах. Z80 і 8-разрадныя працэсары MOS 6502 мелі папулярнасць у хатніх камп’ютарах і гульнявых кансолях 1970-х і 1980-х. Шматлікія 8-разрадныя працэсары і мікракантролеры палягаюць у аснове сучасных убудаваных сістэм. Спіс васьмібітных працэсараў Freescale (Motorola) Freescale 68HC08 Freescale 68HC11 Intel Intel 8008 (красавік 1972 года) Intel 8080 (праграмна сумяшчальны з 8008) (1974 год) Intel 8085 (сумяшчальны з 8080) (1976 год) Intel 8051 (мікракантролер, з асобнай памяццю каманд і даных) (1980 год) Infineon XC800 family (сямейства мікракантролераў, заснаваных на 8051) (2005 год) RCA RCA 1802(CDP 1802)([1976 год]) Zilog Zilog Z80 (сумяшчальны з 8080) (1976 год) Zilog Z180 (сумяшчальны з Z80) (1986 год) Zilog Z8 (сямейства мікракантролераў, з асобнай памяццю каманд і даных) (1979 год) Zilog eZ80 (сумяшчальны з Z80) Motorola Motorola 6800 (1974 год) Motorola 6803 (1974 год) Motorola 6809 (часткова сумяшчальны з 6800) (1977 год) MOS Technology MOS Technology 6501 (1975 год) MOS Technology 6502 (1975 год) MOS Technology 65CE02 MOS Technology 6507 MOS Technology 6508 MOS Technology 6509 MOS Technology 6510 MOS Technology 8502 Western Design Center WDC 65C02 (часткова сумяшчальны з 6502 (выпраўлены памылкі), тэхналогія КМОП) (1978 год) Microchip Technology (сямейства мікракантролераў PIC) Microchip PIC10 Microchip PIC12 Microchip PIC16 Microchip PIC18 Ricoh Ricoh 2A03 (заснаваны на MOS 6502, спецыяльна для NES) (1982 год) Signetics Signetics 2650 (1975 год) іншыя Atmel AVR — сямейства мікракантролераў (1996 год) Hudson Soft HuC6280 (заснаваны на WDC 65C02) NEC 78K0NEC 78K0 — сямейства мікракантролераў Зноскі
Катэгорыя:Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі Катэгорыя:Адзінкі даных Катэгорыя:Архітэктура камп’ютараў