Крысціна (, Стакгольм — , Рым) — шведская каралева ў 1632—1654, дачка Густава II Адольфа.

Да 1644 года (паўналецця Крысціны) краінай правілаў рэгенцкі савет (фактычна — канцлер Аксель Оксеншэрна). Нягледзячы на асобныя рознагалоссі з Дзяржаўным Саветам, працягвала палітыку супрацоўніцтва з шляхтай, распачатую яе бацькам. Таемна перайшоўшы ў каталіцтва, адраклася ад прастолу. Адна з самых адукаваных жанчын свайго часу, заступніца навукоўцаў. Пакінула шырокую перапіску, мемуары.

Катэгорыя:Ваза (дынастыя) Катэгорыя:Кіруючыя каралевы Катэгорыя:Пратэстанты, якія прынялі каталіцтва