Зборная Швецыі па хакеі з шайбай () — зборная каманда, прэзентуе Швецыю на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Кантралюецца Федэрацыяй хакея Швецыі (з 1922 года, да гэтага Швецыю ў ІІХФ прадстаўляў з 1912 года футбольны саюз). Васьміразовыя чэмпіёны свету, двухразовыя чэмпіёны Алімпійскіх гульняў.

Часта зборную Швецыі называюць «Трэ крунур» (), у перакладзе са шведскай мовы як «Тры кароны». Гэтая назва замацавалася за зборнай з лютага 1938 года, калі ўпершыню на сусветным першынстве ў Празе гульцы зборнай выйшлі на лёд у швэдрах з выявай трох сініх карон на жоўтым фоне, гэты малюнак з’яўляецца дзяржаўным гербам Швецыі.

Хакейная зборная Швецыі з’яўляецца адной з вядучых хакейных зборных свету і разам са зборнымі Канады, Расіі, ЗША, Фінляндыі, Славакіі і Чэхіі, уваходзіць у так званую «вялікую хакейную сямёрку».

На Алімпіядах 1924 — 4-е месца 1928 — Сярэбраныя прызёры 1932 — Не ўдзельнічалі 1936 — 5-е месца 1948 — 4-е месца 1952 — Бронзавыя прызёры 1956 — 4-е месца 1960 — 5-е месца 1964 — Сярэбраныя прызёры 1968 — 4-е месца 1972 — 4-е месца 1976 г. — Не ўдзельнічалі 1980 — Бронзавыя прызёры 1984 — Бронзавыя прызёры 1988 г. — Бронзавыя прызёры 1992 — 5-е месца 1994 г. — Чэмпіёны 1998 — 5-е месца 2002 — 5-е месца 2006 — Чэмпіёны 2010 — 5-е месца 2014 — Сярэбраныя прызёры

Спасылкі Афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Швецыі

Швецыя Катэгорыя:Хакей у Швецыі