Касцін Курэля (, нар. , ) — румынскі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе ЧФР (Клуж).

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Спартул» з Бухарэста. З 2003 года на працягу дзесяці гадоў выступаў за гэты клуб. Неаднаразова станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды.

У сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама». У «Дынама» хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. У ліпені 2013 года арэнда скончылася, і нягледзячы на намаганні мінскага клуба выкупіць іграка, Курэля вярнуўся ў РумыніюФутбол. "Спортул" отказал минскому "Динамо" в выкупе Костина Курели.

Пасля вяртання перайшоў у клуб КСУ з другога па рангу дывізіёна чэмпіянату Румыніі. Разам з КСУ выйграў Лігу II і выйшаў у элітны дывізіён, дзе гуляў за клуб з Краёвы на пацягу двуз сезонаў. У сезоне 2016/17 выступаў у Лізе I за «Валунтары». У студзені 2018 года стаў іграком клуба Лігі II «Акадэміка» (Клінчэнь), з лета таго ж года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў клубе.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Румыніі. У 2011 згуляў адзін матч за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера З 2018 года працаваў трэнерам у «Акадэміцы», а ў маі 2020 года стаў памочнікам Дана Петрэску ў ЧФР. У студзені 2021 года ўслед за ім адправіўся ў турэцкі «Кайсерыспор», які пакінуў ужо ў лютым 2021 года пасля звальнення Петрэску. У жніўні 2021 года зноў стаў яго памочнікам у ЧФР.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Румыніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Румыніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спартул Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК КСУ Краёва Катэгорыя:Ігракі ФК Валунтары Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэміка Клінчэнь Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Румыніі