Глы́бачка — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вераб′і.
Плошча паверхні возера 0,29 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Плошча вадазбору 7,5 км². Катлавіна возера круглаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам і хмызняком, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі (у т.л. з возера Шылава), у паўночна-усходняй частцы выцякае ручай у раку Нежлеўка.
Літаратура
Спасылкі Возера Глыбачка
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна