Чаёт ядомы, мексіканскі агурок (Sechium edule) — від кветкавых раслін сямейства гарбузовых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая трава з лазячым пры дапамозе вусікаў сцяблом даўжынёю некалькі метраў. Лісце 5-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, жаўтавата-белыя, тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плады грушападобныя, буйныя (часам да 1 кг).

Значэнне і выкарыстанне

Культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах. Спажываюцца ў ежу няспелыя плады і крухмаланосныя клубні. Сцёблы — матэрыял для плеценых вырабаў.

Літаратура Чаёт // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Катэгорыя:Гарбузовыя Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1800 годзе