Рэйф Натаніел Туіслтан-Уайкхем-Файнс (, МФА , MWCD /RĀF FĪNZ/, , Іпсуіч, Суфалк, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр, пасланец добрай волі ЮНІСЕФ.
Біяграфія Рэйф — першынец у сям’і. Яго маці — пісьменніца, бацька — вядомы фатограф (яго ж бацькам быў прамысловец Біяграфія акцёра на filmreference.com. Яго сям’я вядзе сваё паходжанне ад нарманаўFiennes, Ralph. Interview with James Lipton . «Inside the Actors Studio». З 1973 года сям’я жыве ў Ірландыі. З яго пяці братоў і сясцёр практычна ўсё маюць дачыненне да кіно: брат Джозеф выканаў ролю Шэкспіра ў оскараноснай меладраме «Закаханы Шэкспір» (1998); іншы брат, — кампазітар; сёстры і Марта — кінарэжысёры (у фільме Марты «Анегін» Рэйф іграў галоўную ролю); а трэці яго брат, Якаб, займаецца аховай навакольнага асяроддзя. Таксама малады акцёр Хіра Файнс-Тыфін (іграў у «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка») даводзіцца яму пляменнікам, вядомы брытанскі падарожнік Ранульф Твіслтан-Вайкхем-Файнс і пісьменнік даводзіцца Рэйфу і яго братам і сёстрам кузенамі 3-й ступені. У 8-м калене яны з’яўляюцца сваякамі брытанскай каралеўскай сям’і.
Кар’ера Навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Пачынаў сваю кар’еру ў , з канца 1980-х іграў у . З 1988 годзе перайшоў у трупу Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра. Лаўрэат амерыканскіх тэатральных прэмій «Тоні». Намінаваўся на «Оскар» за ролі ў фільмах «Спіс Шындлера» (1993) і «Англійскі пацыент» (1996). У яго паслужным спісе ёсць і намінацыі на «Залатую маліну» (1999, разам з Умай Турман за камедыйны баявік «Мсціўцы»). У тым жа годзе выканаў ролю Анегіна ў аднайменным галівудскім фільме.
Сярод яго тэатральных прац асабліва адзначаецца роля Іванова ў аднайменнай п’есе А. П. Чэхава ў пастаноўцы лонданскага тэатра «» (сярэдзіна 1990-х), Файнс іграў зламанага і блізкага да вар’яцтва чалавека незвычайна пераканаўчаЮ. Фридштейн. «Русский пациент» Рейфа Файнза // Энциклопедия для детей. Искусство. Т. 3 / глав. ред. В. Володин. — М.: Аванта+, 2000. — С. 323..
Дачыненні з Беларуссю У снежні 2012 года па ініцыятыве Беларускага Свабоднага тэатра ў рамках кампаніі Free Belarus Now () разам з іншымі вядомымі брытанскімі акцёрамі, сярод якіх Джаана Ламлі, Сэм Уэст, Алан Рыкман, Марк Райлэнс, Цім Райс, Аджоа Анда і Сайман Кэлау, звярнуўся ў відэазвароце да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю ў БеларусіБританские звезды требуют от Кэмерона обратить внимание на Беларусь :
Сёння я звяртаюся да Дэвіда Кэмерана, прэм’ер-міністра маёй краіны, для таго, каб выкарыстаць сілу маралі ў палітыцы, разбурыць сон сумлення і запатрабаваць ад апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнкі спыніць катаванні свайго народа і вызваліць палітычных зняволеных да новага года.
Асабістае жыццё У 1993—1997 гг. акцёр быў у шлюбе з актрысай Алекс Кінгстан, вядомай расійскаму гледачу па тэлесерыялах «Хуткая дапамога» і «Доктар Хто».
Выбраная фільмаграфія
Узнагароды Двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар». Мае 11 іншых узнагарод і 20 намінацый на ўзнагароды.
2005 — Найлепшы акцёр — «Адданы садоўнік» (British Independent Film Awards, Evening Standard British Film Awards, London Critics Circle Film Awards) 1999 — Найлепшы акцёр — «Сонечнае ззянне» (Еўрапейская кінапрэмія) 1993 — Найлепшы акцёр другога плана — «Спіс Шындлера» (BAFTA, National Society of Film Critics (ЗША), New York Film Critics Circle)
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія Рэйфа Файнса ў All Movie Guide
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Драма Дэск» Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ Катэгорыя:Выпускнікі Каледжа мастацтваў і дызайну ў Чэлсі