Ларэнца Вала (1407, Рым — , там жа) — італьянскі гуманіст.

Біяграфія З 1448 года сакратар пры папскім двары. Даказаў падробленасць «Канстанцінава дару», з'яўляецца, такім чынам, адным з папярэднікаў гістарычнай крытыкі тэкстаў. У трактаце «Пра асалоду як сапраўднае дабро» (1431) абараняў філасофію і этыку Эпікура, якую супрацьпастаўляў хрысціянскаму аскетызму і этыцы стоікаў. Рэзка выступаў супраць сярэднявечнай схаластычнай логікі і дыялектыкі («Дыялектычныя абвяржэнні…», 1439, выд. 1499.). ПІмкнуўся да абнаўлення класічнай латыні («Пра вытанчанасць лацінскай мовы», 6 кн., 1471).

Спасылкі The Cambridge Companion to Renaissance philosophy

Катэгорыя:Постаці італьянскай антыказнаўцы Катэгорыя:Філосафы Італіі Катэгорыя:Філосафы XV стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рыме Катэгорыя:Памерлі ў Рыме Катэгорыя:Постаці філасофія Адраджэння Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты Катэгорыя:Юрысты XV стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Павійскага ўніверсітэта