Генрых Вёльфлін (; , Вінтэртур — , Цюрых) — швейцарскі пісьменнік, гісторык, мастацтвазнаўца, тэарэтык і гісторык мастацтва.

Біяграфія Генрых Вёльфлін нарадзіўся ў адукаванай швейцарскай сям’і. Яго бацька быў спецыялістам па антычнасці і з’яўляўся адным з укладальнікаў Thesaurus Linguae Latinae — даведніка-тезаруса па лацінскай мове.

Вёльфлін вывучаў гісторыю мастацтваў і філасофію ў Базельскім універсітэце, Берлінскім універсітэце і Мюнхенскім універсітэце.

У 1886 годзе была апублікавана дысертацыя Вёльфліна (ням. Prolegomena zu einer Psychologie der Architektur). У гэтым жа годзе, скончыўшы навучанне, Вёльфлін адправіўся ў Італію, а ўжо ў 1888 годзе ён апублікаваў працу, якая з’явілася вынікам гэтага двухгадовага падарожжа па Італіі — «Рэнесанс і Барока».

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Швейцарыі Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Гісторыкі Швейцарыі Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XIX стагоддзя