Ае́рКалініна З. А. Аер // — С. 41. (Acorus) — род шматгадовых травяністых раслін.
Батанічнае апісанне
Расліны аеру звычайнага вышынёю 30—120 см, маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўжынёй да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных зялёных каташках даўжынёю 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча.
Арэал
Адрозніваюцца 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
(народныя назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір) расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма — Усходняя Азія. У ХІІІ ст. як лекавая расліна завезена ў Польшчу, у XVI ст. яго пачалі разводзіць у Заходняй Еўропе.
, асабліва пашыраны ў Японіі, вядомы як акварыумная расліна.
Прымяненне Лекавыя, араматычныя, дубільныя расліны. Настой з аеру ўжываецца для ўзбуджэння апетыту, як танізіруючы сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай і кандытарскай вытворчасці, парфумерыі.
Літаратура
Калініна З. А. Аер // — С. 41.
Катэгорыя:Аерныя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе