Пало́нка (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Палонка. Адміністрацыйны цэнтр Палонкаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Новая Мыш — Слонім. Насельніцтва 786 жыхароў, 305 гаспадарак (2005).
Назва Паводле мовазнаўца Ігара Капылова, назва паходзіць ад геаграфічнага паняцця. У сучаснай беларускай мове палонкай называецца незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі або возера. На паўночным усходзе і ўсходзе Беларусі палонкай называюць частку возера, дзе выходзяць падземныя воды, на Цэнтральным і Заходнім Палессі мясцовыя жыхары ўжываюць слова палонь для абазначэння чыстага, адкрытага месца без лесу і хмызняку, свабоднага для пашы або касьбы. Слова палоня ёсць у большасці славянскіх моў. Аднакаранёвыя назвы Паланечка, Паланіца, Паланная, Палонск вядомы ў іншых раёнах Беларусі. Аднайменныя назвы населеных пунктаў і мікрааб’ектаў распаўсюджаны і за межамі Беларусі.
Географ Вадзім Жучкевіч дапускаў сувязь назвы Палонка з паняццем палон і выказваў гіпотэзу, што так маглі называцца паселішчы палонных татараў у XVI стагоддзі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першая згадка Палонкі як сяла, уладання Сапегаў датуецца 1506 годам, калі ў яго ваколіцах войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Станіславам Кішкам і Міхаілам Глінскім разграмілі татар.
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) у складзе Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі мястэчка перайшло па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1.
У вайну 1654—1667 гадоў каля Палонкі 28 чэрвеня 1660 года адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага і маскоўкімі войскамі чале з ваяводамі Змеявым, Нашчокіным, Трубяцкім, Хаванскім, Шчарбатавым. Маскоўскія войскі налічвалі 46 тыс., аб’яднаныя сілы Рэчы Паспалітай — каля 15 тысяч ваяроў. Сапега і Чарнецкі ўзялі бліскучую перамогу над маскоўскімі ваяводамі — князь Шчарбатаў быў забіты, а Хаванскі цяжка паранены. У выніку баявых дзеянняў сяло Палонка было разбурана, а насельніцтва вызвалена ад падаткаў тэрмінам на адзін год.
У 1680 годзе з мястэчку заснавалі дамініканскі кляштар (існаваў да 1830). У другой палове XVIII ст. сяляне напісалі скаргу свайму пану Сапегу на жорсткі прыгнёт з боку эканома.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Палонка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Навамышскай воласці Навагрудскага павета. У 1-й пал. 1880-х у мястэчку было каля 20 двароў, царква, царкоўна-прыходская школа, 2 яўрэйскія школы. У пач. XX ст. — 56 двароў, земская народнае вучылішча.
У 1886 годзе дзейнічалі 2 яўрэйскія школы, царкоўна-прыходскія школа і папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 1,4 тыс. вернікаў.
Найноўшы час З 1900 года працавала народнае вучылішча, у якім у 1889—1900 навучальным годзе займалася 96 дзяцей (з іх 8 дзяўчынак, настаўніца К. Завусцінская). Летам 1906 года настаўнікі Літоўскі, Буляк, Кужалевіч вялі сярод сялян агітацыю, распаўсюджвалі лістоўкі і пракламацыі, якія заклікалі іх да барацьбы з царызмам і памешчыкамі. У пачатку XX ст. пабудавана драўляная царква.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Палонка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Перад вайной у вёсцы жыло 346 чалавек у 74 дварахПолонка . У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 верасня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1941 годзе загубілі 14 жыхароў. У ліпені 1944 года гітлераўцамі было спалена 33 дамоў, забіта 172 чалавекі. На франтах вайны загінула 11 вяскоўцаў.
Да Палонкі ў пасляваенныя гады далучаны суседні хутар Прушынава. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
Інфраструктура Працуюць выканкам сельсавета, сядзіба саўгаса, рамонтна-механічныя с.-г. майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлеф. станцыя, лясніцтва, 4 магазіны.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 98 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 4, мяшчан-іўдзеяў 55, мяшчан-хрысціян і сялян 33, жабракоў 2 С. 413. 1886 — 20 двароў, 200 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 56 двароў, каля 500 жыхароў. 1921 — 55 дамоў 440 жыхароў. 1959—408 жыхароў. 1970—622 жыхары. 1998—155 двароў 782 жыхары, XXI стагоддзе: 2005—786 жыхароў, 305 гаспадарак.
Вядомыя асобы
Эля Савікоўскі (1893—1959) — яўрэйскі паэт, драматург і кампазітар.
Славутасці
Касцёл Маці Божай Шкаплернай Царква Святой Параскевы Пятніцы (1880-я) Могілкі яўрэйскія Брацкая магіла савецкіх воінаў. Магіла ахвяр фашызму. На будынку сельсавета ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, якая ўшаноўвае памяць былога старшыні П. Г. Шчарбакова, загінуўшага ад рук бандытаў.
Страчаная спадчына Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (1680)
Літаратура
Спасылкі
Палонка на Radzima.org Фатаграфіі на «Глобусе Беларусі» Палонка, Руда-Яварская, Капці \\ Газета «Звязда»
Катэгорыя:Палонкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства